Опубликовано: 26 июля 2013, 18:15
31

Сямейны этнаграфічны летнік працуе ў Маладзечанскім раёне

Яго арганізатары – сябры сямейнага этнаграфічнага клуба Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Удзельнікі – сем'і з дзецьмі-дашкольнікамі.

Пра гэта парталу Край.бай расказала адна з арганізатарак Аксана Акуневіч.

Летнік для сем'яў з з дзеткамі-дашкалятамі праходзіць з 25 ліпеня па 6 жніўня ў вёсцы Мойсічы.

Яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з традыцыйным вясковым побытам, могуць навучыцца жаць і касіць. Запланаваны таксама шэраг лекцый і майстар-класаў:

27 ліпеня – дзіцячае адзенне (лекцыя і майстар-клас па кроі кашулі),

28 ліпеня – драўляная цацка,

29 ліпеня – вандроўка ў лес або па вёсцы, увечары – традыцыйныя спевы (восеньскія і жніўныя песні),

30 ліпеня – калыханкі і забаўлянкі. Вядзе майстар-клас Ірына Мазюк,

31 ліпеня – выцінанка. Майстар-клас будзе весці Наталля Сухая,

1 жніўня – традыцыйная лялька з саломы. Майстар-клас ад Ірыны Чырвонцавай,

2 жніўня – выпяканне хлеба, увечары – спевы,

3 жніўня – гліняныя цацкі. Будзе працаваць кірмашык,

4 жніўня – лекцыя пра жніво і традыцыйныя абрадавыя лялькі. Спевы,

5 жніўня – кірмаш. Закрыццё летніка.

Па словах Аксаны Акуневіч, на сёння, 26 ліпеня, ужо прыехалі чатыры сям'і. Яшчэ дзве планавалі далучыцца пазней, увечары. «Сёння ўвечары ў нашым летніку будзе васьмёра дарослых і 14 дзяцей узростам да чатырох гадоў. Заўтра прыедуць яшчэ сем'і. Некаторыя мясцовыя далучаюцца да нас на адзін-два дні, некаторыя прыходзяць на асобныя майстар-класы», – расказала яна.

Удзел у летніку платны. Сем'і жывуць у намётах. Па словах Аксаны Акуневіч, можна наведваць асобныя майстар-класы. Але свой удзел неабходна спачатку абмеркаваць с арганізатарамі. Тым больш што ў праграме магчымыя змены.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 702-69-19 (Аксана).

Святлана ЦІШКО

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.