Опубликовано: 12 июля 2014, 16:08
101

Сквер славутых землякоў Глыбоччыны папоўніўся бюстам геатэхніка Юрыя Сабалеўскага (ФОТА)

4 ліпеня ў Скверы славутых землякоў Глыбокага з’явіўся яшчэ адзін бюст – доктара тэхнічных навук Юрыя Аляксандравіча Сабалеўскага, які праславіў Глыбоччыну далёка за яе межамі.

Край.бай анансаваў гэтую падзею.

Юрый Сабалеўскі быў прафесарам, доктарам тэхнічных навук, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаным будаўніком Беларусі, заснавальнікам і шматгадовым кіраўніком беларускай школы геатэхнікі, аўтарам праекта будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. Ён унёс асабісты ўклад у вызваленне Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Изображение 4

Изображение 3

Изображение 1

Изображение 5

На адкрыцці манументальнай скульптуры Юрыя Сабалеўскага было прадастаўлена слова старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу Морхату.

Изображение 2

З прамовай выступіў таксама сын Юрыя Аляксандравіча – прафесар, доктар тэхнічных навук Дзмітрый Сабалеўскі. Ён падарыў старшыні райвыканкама кнігу Аляксандра Сабалеўскага “Глубокое. Очерки истории”. “Тут ёсць шмат маляўнічых і цікавых момантаў, якія, магчыма, не ўсім вядомыя”, – адзначыў Дзмітрый Сабалеўскі.

Изображение 7

Изображение 18

Изображение 8

На адкрыцці таксама прысутнічаў пляменнік Юрыя Аляксандравіча, капітан першага рангу, начальнік упраўлення ваенна-марскога флоту Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Антон Сабалеўскі. Ён прапанаваў усталяваць у Глыбокім яшчэ адну гарадскую скульптуру – рыбака.

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

У завяршэнне мерапрыемства родным Юрыя Сабалеўскага ўручылі сувеніры.

Изображение 13

Изображение 12

Изображение 6

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 17

Анастасія ЖУРАЎСКАЯ
Фота аўтара і Яўгена ЦЯЛІЦЫ

Читайте также

В Вилейке минчанин на «Mercedes-Benz 711D» не уступил дорогу местной жительнице, управлявшей Volkswagen Polo
17 апреля на пересечении улиц Пушкина и Толстого в Вилейке произошло ДТП.
Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.
Рядом с железнодорожным вокзалом в Молодечно можно услышать голос Левитана
18 апреля в 12.00 на железнодорожном вокзале в Молодечно пешеходы удивленно оглядывались, услышав голос Левитана. Рассказываем, что происходит и кто автор идеи.