Опубликовано: 27 сентября 2018, 15:47
120

Разыгрываем квіток на оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» у Маладзечне

Прадстаўленне адбудзецца 4 кастрычніка ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры Маладзечна.

Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр падрыхтаваў оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт».

Дзеянне разгортваецца ў маёнтку Залессе. Думкамі пра Радзіму, роздумам пра вернасць і адданасць абавязкам прасякнутыя многія сцэны пастаноўкі.

Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока − галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.

Прапануем нашым чытачам магчымасць атрымаць квіток на оперу.

Умовы розыгрышу:

- правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць кантактную інфармацыю для сувязі з Вамі;

- нельга дасылаць больш за адно пісьмо з аднаго і таго ж паштовага адраса;

- у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць «Розыгрыш білета».

Карыстальнік, які чацвёртым дашле правільныя адказы, а таксама выканае ўсе ўмовы розыгрышу, атрымае квіток на оперу.

Пытанні:

1. Калі нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі (дата, месяц і год нараджэння)?

2. Дзе знаходзіцца музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага?

3. У якім годзе і дзе ўпершыню адбыўся прэм’ерны паказ оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт»?

Дана ЯРУК

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
«Мы живы и процветаем благодаря тем, кто погиб». Что значит День Победы для молодечненцев?
9 Мая - особый праздник в истории Беларуси. Kraj.by спросил у жителей Молодечно, чем для них является День Победы.
За незаконный промысел на Вилейском водохранилище рыбакам грозит уголовная ответственность и штраф почти 40 тысяч рублей
На Вилейском водохранилище трое мужчин установили в воде 280 метров сетей, в которые попалось более 100 различных видов рыб общим весом почти 114 кг. Нарушителей задержали.