Опубликовано: 12 мая 2018, 09:56
111

Разам да справы: у Беларусі абвясцілі конкурс праектных ідэй

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць усіх, хто гатовы паляпшаць прастору ў сваім населеным пункце.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй.

Изображение 1

Да ўдзелу ў конкурсе, які праводзіцца ў межах праграмы «Разам да справы» па ўсёй Беларусі, запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў, расказала kraj.by каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Мінскім рэгіёне Святлана Чакушка.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;

– спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;

– умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;

– спрыяе  абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;

– павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс ідэй».

Хто можа ўзяць удзел:

– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

– дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;

– фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:

– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

– назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);

– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);

– актуальнасць/унікальнасць ідэі;

– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:

– заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;

– бюджэтная частка павінна ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;

– праектная ідэя мусіць быць рэалізаваная ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 г.

Усе дасланыя прапановы разгледзіць экспертная рада.

Для ідэяў-пераможцаў кампанія «Будзьма беларусамі!» дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных груп у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс ідэй».

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Kraj.by

Читайте также

Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.