Рарытэтныя выданні ХVІІ-XXI стагоддзяў былі прадстаўленыя на выставе ў глыбоцкім касцёле (ФОТА)
2 верасня ў глыбоцкім касцёле святой Тройцы, адмыслова да свята пісьменства, адкрылася выстава духоўнай літаратуры “Праз кнігу да Бога”.
На выставе прадстаўленыя арыгінальныя рарытэтныя выданні ХVІІ-XXI стагоддзяў, напісаныя на латыні, польскай, беларускай і рускай мовах. Адметна, што большасць рарытэтаў былі надрукаваныя ў Кракаўскай, Віленскай, Нясвіжскай і Полацкай друкарнях. Як сведчаць надпісы на кнігах, большасць з іх перададзена касцёлу прыхаджанамі.
Все новости о Дне белорусской письменности в Глубоком можно прочитать ЗДЕСЬ.
Фото с праздника можно посмотреть ЗДЕСЬ.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара