«Против врагов с половником в руках»: Ксения Орлович о героическом прошлом своей прабабушки из Вилейского района
История семьи - это своя, очень личная страница. Но судьба человека неразрывно связана с историей всей страны. И трудно встретить в нашей стране семью, которой так или иначе не коснулась бы война.
В преддверии 80-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне ученица 7 класса средней школы №14 Ксения Орлович делится с читателями Kraj.by героическим прошлым своей прабабушки Ольги Спиридоновны Жолнерович:
«Прынята казаць, што «ў вайны не жаночы твар». Прызначэнне жанчыны — даваць новае жыццё. А вайна забірае яго. Вайна і жанчына — паняцці не сумяшчальныя. Але ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Чырвонай арміі з ворагам змагалася больш за 500 тысяч жанчын — маці, дочак, жонак, сясцёр.
Адной з такіх жанчын, на плечы якой лёг цяжар ваеннага ліхалецця, была мая прапрабабуля Жаўняровіч Вольга Спірыдонаўна. Яна была ўдзельнікам партызанскага руху на Беларусі.
Вольга Спірыдонаўна нарадзілася 15 жніўня 1923 года ў вёсцы Сядзіца Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Яе дзяцінства было звычайным, як і ў многіх сялянскіх дзяцей. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, маёй прапрабабулі споўнілася амаль 18 гадоў. Якраз той узрост, калі чалавек пачынае будаваць планы, радавацца жыццю. Але лёс распарадзіўся інакш. У вёску, дзе жыла сям’я Вольгі Спірыдонаўны, прыйшлі немцы. Пачалася акупацыя. Фашысты ўстанаўлівалі свае парадкі, рабавалі гаспадарку. Прапрабабуля перанесла акупацыю мужна. Яна дапамагала партызанам: перадавала інфармацыю пра немцаў, дастаўляла прадукты. А затым і сама пайшла ў партызанскі атрад. З 2 жніўня 1943 года па 20 жніўня 1944 года была ў атрадзе імя Молатава брыгады Будзённага. Тут яна выконвала абавязкі повара. Як сказана ў наградным лісце, «працавала поварам, да працы адносілася чэсна. Мае дзве падзякі ад камандзіра атрада». Жыццё ў атрадзе не было лёгкім. Жыць даводзілася ў зямлянках, было шмат раненых, трэба было ўсіх карміць. Я зараз магу толькі ўявіць, як цяжка было маёй прапрабабулі ў той час. Але яна мужна выконвала свой абавязак. Зброяй у руках Вольгі Спірыдонаўны былі апалонік і каструлі. Трэба было з раніцы да вечара цягаць вялікія чаны з вадой, гатаваць ежу і ў спёку, і ў дождж, і ў снег.
Многае давялося вынесці Вользе Спірыдонаўне на сваіх кволых жаночых плячах у час гэтай страшнай вайны. Яна бачыла зверствы фашыстаў і спаленыя вёскі, разбураныя сем’і, пакалечаныя лёсы люлзей. За храбрасць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Вольга Спірыдонаўна была ўзнагароджана медалём «За адвагу», ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
У пасляваенны час таксама было цяжка. Трэба было аднаўляць жыццё, будаваць нанава гарады і вёскі, падымаць калгасы. Вольга Спірыдонаўна выйшла замуж, працавала ў калгасе паляводам. Працаваць таксама прыйшлося з ранку да вечара. Палолі буракі, капусту, сушылі сена, зерне на зернясховішчы. Акрамя гэтага, Вольга Спірыдонаўна займалася грамадскай дзейнасцю, выбіралася дэпутатам Латыгальскага сельскага Савета Ульянскага раёна Маладзечанскай вобласці. За шматгадовую і добрасумленную працу была ўзнагароджана медалём «Ветеран труда».
Усе гэтыя звесткі расказала мне мая бабуля, а ёй — яе бабуля, мая прапрабабуля Жаўняровіч Вольга Спірыдонаўна, сведка і ўдзельніца тых жахлівых падзей. Памяць пра маю прапрабабулю і такіх герояў, як яна, будзе захоўвацца ў нашых сэрцах, у нашых справах».
Делитесь в наших соцсетях историями своих героических предков:
Татьяна Князева
Фото предоставлены Ксенией Орлович и из открытых источников для иллюстрации