Опубликовано: 20 июня 2012, 12:37
35

Начальнік аддзела культуры: “Дзеці з Азербайджана ад’язджалі з Браслава са слязьмі на вачах” (ФОТА)

На апошні, трэці дзень, “Браслаўскіх зарніц” некалькі соцень чалавек спявалі неафіцыйны гімн Браслаўшчыны.

Зранку зноў пайшоў дождж. На цэнтральнай плошчы горада побач з райвыканкамам выстрайваліся калоны айчынных і замежных фальклорных калектываў, госці і ўдзельнікі святкавання.

Изображение 1

Заўважаны былі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса: надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі Аляксандар Герасіменка, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Даўгаўпілсе Віктар Гейсік, першы сакратар Пасольства Балеварыйскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Херардо Эстрада Марцінас, консул Латвіі ў горадзе Віцебску Дагнія Лацэ-Ате, віцэ-консул Латвіі ў горадзе Віцебску Яніс Рупейкс. А таксама беларускія афіцыйныя асобы: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сабрання Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар “Віцебскаблгаз” Пётр Шэршань, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Эдуард Казура, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вадзім Шчэрбіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў.

Изображение 3

Сцяг горада даручылі ўзняць уладальнікам звання “Чалавек года Віцебшчыны” Івану Маслоўскаму і Ларысе Рыбаковай. Затым прагучаў неафіцыйны гімн Браслаўшчыны. Па словах начальніка аддзела культуры Галіны Каратковай, у спеве прынялі ўдзел да пяцісот чалавек.

Изображение 4

Школьнікі са сцягамі краін-удзельніц фестывалю выстраіліся на цэнтральнай плошчы і шэсце пад гукі вайсковага аркестра рушыла святочнай калонай да лесапарка. Следам за афіцыйнымі асобамі рушылі музычныя калектывы з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Украіны, Венесуэлы і Азербайджана.

Изображение 5

Изображение 13

Изображение 8

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Беларускія дзяўчаты праапрануліся ў венесуэлак (пярэстка адзеліся і пафарбаваліся) і танчылі пад гукі барабанаў і гучна выкрыківалі “Ве-не-су-эла!”. Гэта не магло не спадабацца прадстаўніку венесуэльскай телебачання, які ў чорнай бейсболцы і даўгім плашчы з перавязаным вокам нагадваў пірата і вёў запіс рэпартажа ў своеасаблівай манеры.

Изображение 6

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Жыхары горада, хто з вокнаў сваіх дамоў, хто наўзбоч дарогі, віталі ўдзельнікаў фестывалю. Пасля распачаўся гала-канцэрт, тут замежныя ўдзельнікі паказвалі багацце ўласнай культуры праз традыцыйныя спевы і танцы. Ярчэй за ўсіх выступіў маладзёжны танцавальны ансамбль з Азербайджана “Azeri”.

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

На завяршэнне фестывалю адбыўся канцэрт беларускага эстраднага выканаўцы Дзядзі Вані.

“Мне цяжка даць адзнаку праведзенаму мерапрыемству, бо гэта будзе выглядаць аднабакова. Скажу, што нашы госці ад’язджалі задаволенымі, - адзначыла Краю начальнік аддзела культуры Галіна Караткова. - Мы заўсёды намагаемся запрасіць новыя замежныя калектывы, хоць маем і сталых гасцей. Сёлета 60 % выступоўцаў былі на Браслаўшчыне ўпершыню. Гэта вельмі добрая рэклама нашаму гораду і рэгіёну. У нас у планах запрасіць на наступны год прадстаўнікоў з Турцыі. Дарэчы, вельмі у нас спадабалася маленькім прадстаўнікам Азербайджана, яны са слязьмі на вачах ад’язджалі з Браслава”.

Усе фота можна паглядзець ТУТ.

Край пісаў навіны пра першы і другі дзень фестывалю.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара



Читайте также

В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.
«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.