Опубликовано: 19 июня 2012, 18:39
67

На другі дзень “Браслаўскіх зарніц” білі велікодныя яйкі і лавілі рыбу рукамі (ФОТА)

Мерапрыемствы другога дня фестывалю 16 чэрвеня пачаліся з ушанавання памятнай дошкай вядомага гісторыка і краязнаўца Отана Гедэмана.

Отан Гедэман - адзін з заснавальнікаў краязнаўчай арганізацыі ў Браславе, аўтар манаграфій “Гісторыі Браслаўскага павета”, “Дзісна і Друя Магдэбургскія гарады”, “Даўнія пушчы і воды”, “Глыбокае”, “Граф Мануццы” і інш.

Изображение 1

Дырэктар Бралаўскага аб’яднання музеяў Аляксандар Панцялейка адзначыў: “Тое, што мы ўшанавалі памяць таленавітага гісторыка, які столькі часу прысвяціў даследванню нашага края, і кнігі якога ў перакладзе чытаюць нашы школьнікі, – добры знак. Адметна і тое, што дошку мы прымацавалі да сцяны музея, дома, дзе ў свой час ён здымаў пакой.”

Изображение 2

На адкрыцці прысутнічалі замежныя дэлегацыі з Літвы, Латвіі, Польшчы, Азербайджана. З балкончыка даносіліся самотныя мелодыі на скрыпцы. Госці наведалі экспазіцыю, а потым па чарзе фатаграфаваліся ля ўваходу ў музей. Затым ля цэнтральнай бібліятэкі адбывалася тэатралізаванае святкаванне “Народнае слова роднага краю”, прысвечанае Году кнігі. Кожны жадаючы мог паслухаць мясцовых паэтаў.

Тым часам на цэнтральнай плошчы пачаў працаваць Горад майстроў, які ахапіў ўсю прастору ля царквы і касцёла. Браслаўчане славяцца сваімі рамеснікамі, іх вырабы, акрамя як Беларусі, вядомыя ў суседніх Літве, Латвіі, Польшчы і Расіі. Некаторыя з майстроў ганарацца тым, што маюць замовы на год уперад.

Изображение 4

“За летні сезон я рэалізую ўсе свае вырабы, якія стварыў за год, - паведаміў Краю браслаўскі майстар па пляценні з лазы. Яшчэ адна мясцовая майстрыха заўважыла, што палякі замовілі ў яе сто тканых беларускіх паясоў.

Турэцкіх дэлегатаў, якія хадзілі вулачкамі горада ў каўбойскіх капелюшах, здзівіла тое, што некаторыя работы зрабілі вучні школ Браслаўшчыны. Госці з Турцыі набылі для сябе некалькі вырабаў з бісеру і вышываную карціну.

Изображение 5

З 13.00 побач з касцёлам Нараджэння Божай Маці ля стылізаванай сцэны у выглядзе “карабля-каўчэга” на харавой асамблеі “З верай у будучыню” выступалі ансамблі з Беларусі, Расіі, Украіны.

Изображение 3

Сапраўдны карагод абрадаў традыцыйных мясцовых святаў зладзілі мясцовыя калектывы на фальклорным фэсце “Браслаўскія супараткі”. Абрадавыя танцы, карагоды, традыцыйныя гульні, усё тое, што святкавалася нашымі продкамі на працягу года, цягам двух гадзін назіралі госці свята. Асабліва спадабаліся публіцы калядныя танцы з “казой”, біткі велікодных яек, гульні з ручніком і конкурс на лепшы купальскі вянок.

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Госці, стомленыя танцам і карагодамі, павольна разыходзіліся ў кірунку азёр, каб паплёскацца ў воднай сінечы. Больш заможныя маглі сабе дазволіць пакатацца на верталёце, сёлета гэта паслуга каштавала жадаючым 135 тысяч рублёў. Астатняе святкаванне фестывалю паступова перайшло з цэнтра горада ў лесапарк “Леснічоўка”. Сюды разам з гасцямі пераехалі ўсе гандляры з “Горада майстроў”.

Изображение 11

З дынамікаў гучала музыка, для дзяцей працавалі надзіманыя атракцыёны, рыбгас ладзіў конкурсы на лоў рыбы рукамі, але большасць бавіла час на беразе возера, адкуль найлепш быў бачны феерверк, што асвятліў начное неба роўна а 23 гадзіне.

Больш фота можна паглядзець ТУТ.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ



Читайте также

В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.
«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.