Опубликовано: 18 мая 2016, 17:43
67

Менавіта на Вялікдзень адчуваецца, што моц чалавека – у сям’і (конкурс)

Наталля Навіцкая-Сташэвіч з Докшыцкага раёна расказвае пра колеры і пахі Вялікадня.

У непарыўнай сувязі з каранямі

Вялікдзень складана параўнаць з іншымі святамі. Ён мае адметны колер, пах, смак і, канечне, настрой. І для кожнай сям’і яны свае. Ва ўспрыманні нашай Вялікдзень – колеру чырвонага яечка, жаўтавата-бліскучай булкі, вясёлкавага карагоду дзіцячых прысмакаў.

Мая матуля заўжды кажа, што нягледзячы на ўсе хімічныя прыдумкі для фарбавання і аздаблення, абавязкова павінна быць яечка, зваранае ў настоі цыбулі, якое ў працэсе гатавання дае кватэры знаёмы з дзяцінства пах. Дазволю сабе назваць яго нават не пахам, а водарам. Такі водар стаяў з 20 гадоў таму, у часы майго дзяцінства, калі бабуля даставала з печы гаршчочак з велікоднымі яйкамі.

Изображение 1

Напярэдадні Вялікадня па пакоях лунае пах цеста, якое “падыходзіць” у поўнай цішы, каб “не спалохалася”. Затым салодкі водар ваніліну ад булак, якія пасаджаны “па сучаснаму” у духоўку, разлятаецца па кватэры, на лесвічную пляцоўку і далей, з пад’езду. Не прымаю на гэтае свята толькі магазінных кулічоў. Булка ў хаце павінна спячыся. Хай сабе невялікая, на паўслоіка малака. Канечне, яна ніколі не атрымаецца такой жоўценькай і высачэзнай, як бабуліна з печы, аднак будзе сваёй, з цеплынёй і пяшчотай вымешанай рукамі гаспадыні той хаты, куды прыходзіць прасвядны Вялікдзень.

Изображение 2

Далей пра настрой. Настрой на Вялікдзень пануе святочна-ўзнёслы. Менавіта ў гэтае свята адчуваецца, што моц чалавека – у сям’і.

…Дачушка націрае свае шчочкі чырвонымі яйкамі. Ёй толькі пяць, але пра гэту завядзёнку яна памятае добра. Так было і ў маім дзяцінстве. А далей – да прысмакаў, побач з роднымі людзьмі. І пачынаюцца згадкі-ўспаміны пра тое, што было і, канечне, не цанілася. І пра тое, як не хапае зараз. Але неяк не сумна, а светла на душы. Светла ад таго, што на зямлі мы моцна трымаемся сваімі каранямі, што памяць продкаў занатаваная ў нашым жыцці на генетычным узроўні, што традыцыі і вера – найлепшыя і наймацнейшыя складнікі жыцця чалавечага.

Замест пасляслоўя

У нашай сям’і паважаюць і каталіцкі, і праваслаўны Вялікдзень, бо дзядуля быў католікам, а бабуля – праваслаўнай. Не дзялю гэтае свята, а цаню як магчымасць бачыцца з роднымі людзьмі часцей.

***
Вялікадня святая справа
Святлом у сэрцах адаб’ецца,
Жыцця над цемрай перамога
Ў малітве радаснай пральецца.
Прасвядна з раніцы навокал:
Хрыстосуюцца гараджане,
А дзеткі яйкі прыкладаюць
Да шчочак і смяюцца самі.

Наталля НАВІЦКАЯ-СТАШЭВІЧ, 29 гадоў, Бягомль-Докшыцы

О конкурсе «Пасха в нашей семье»

Конкурс стартовал на портале 24 марта. Наши читатели пишут нам, как в их семье празднуют Пасху, рассказывают о семейных традициях, связанных с этим праздником, делятся рецептами куличей, пирогов и других блюд, которые готовят на Пасху в нашем регионе, шлют соответствующие фотографии. Подробнее с условиями конкурса можно ознакомиться ЗДЕСЬ.

Авторов пяти лучших писем ждут ценные призы: мультиварка, утюг, сертификат на 1 млн рублей, тур выходного дня на четырех человек, поездка в Вильнюс на двоих. Их предоставили наши партнеры.

Партнерами конкурса являются:

Магазин «Шторы & Карнизы» в Молодечно предлагает широкий ассортимент портьерных и декоративных тканей высокого качества по приемлемым ценам, а также различные аксессуары и шторную фурнитуру (кисти, подхваты, карнизы и многое другое).

Туристическая компания «Подбор тура.by» в Молодечно зарекомендовала себя на рынке туристического бизнеса как устойчиво развивающаяся компания, поэтому с каждым годом благодарных туристов становиться все больше.

Центр «Надежда» в Вилейском районе предлагает санаторно-курортное лечение и оздоровление, оздоровительно-образовательные программы для детей, туры выходного дня, а также проведение семейного, корпоративного отдыха, семинаров и конференций.

ТЦ «Модуль» расположен в Молодечно. Включает в себя офисные помещения (3-5 этажи), торговые площади (1-2 этажи), ресторан, боулинг, дискотеку.

Компания «Элькватро» более 10 лет изготавливает по индивидуальным заказам встроенную и корпусную мебель. Мы с удовольствием оперативно и качественно поможем реализовать в мебели ваши смелые и нестандартные идеи.

Все вопросы по участию в конкурсе «Пасха в нашей семье» вы можете задать по телефону 8 (0176) 76-79-49.

Kraj.by



Читайте также

В реанимации пришел в себя один из двух спасенных на Мядельщине рыбаков и сказал: «Нас было трое». Нашли труп третьего рыбака
Возле хутора Глубокий Ручей Мядельского района спасатели МЧС и сотрудники ОСВОД 24 марта из озера Большие Швакшты достали погибшего рыбака 1975 года рождения.
«Дорога превратилась в кашу». В Олехновичах Молодечненского района пожаловались на некачественную подсыпку дороги
Жительница Олехнович пожаловалась на благоустройство улицы Городокской в населенном пункте. По ее словам, в 2021 году были выделены средства на благоустройство дороги. Коммунальные службы начали ее подсыпку, но использовали для этого обычный сеянный песок.
Нашествие динозавров в Молодечно! Динопарк-2! Работает во время школьных каникул!
ТОЛЬКО по 2 апреля в ТЦ «Спутник» (2-ой этаж, здание KFC ) НОВЫЕ АНИМАТРОННЫЕ ДИНОЗАВРЫ от создателей интерактивного динопарка ”Ожившие динозавры”!