Опубликовано: 28 июля 2017, 10:31
53

Культурніцкая прастора Смаргоні і Залесся: што ёсць і чаго хочацца?

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае цікаўных і неабыякавых людзей паразмаўляць пра святочнае і штодзённае культурніцкае жыццё ў Смаргоні ў кампаніі цікавых

Пра гэта парталу kraj.by паведаміла рэгіянальны каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Храсціна Марчук.

Пісьменніца, рэдактарка Zalesse.by Дар’я Ліс падзеліцца думкамі пра культурніцкія падзеі ў Залессі і іх даступнасць для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Андрэй Эзерын, удзельнік ініцыятыўнай групы па захаванні гістарычнага раёна Мінска Асмалоўка раскажа неверагодную гісторыю, як любоў да свайго дома і двара ратуе імідж усяго горада.

Аўтарка экскурсій для невідушчых экскурсавод Людміла Скрадаль навучыць, як з любоўю паказаць лепшыя месцы горада нават тым, хто не можа бачыць.

Размова адкрытая для ўсіх ахвотных без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі. Яна адбудзецца 31 ліпеня ў сацыяльным цэнтры грамадскай арганізацыі інвалідаў «Жыццё без межаў» (Смаргонь, вул. Кутузава, 15а).

Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Изображение 1

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
«Война – это смерть, боль и потери». Разные поколения молодечненцев единодушны в том, что ничем невозможно оправдать развязывание войны
В парке Победы 9 Мая молодечненцы рассказали нашему порталу, что значит война в их понимании. Пожилые люди, мужчины и женщины среднего возраста, парни и девушки единодушны в одном: развязывание войны невозможно оправдать ничем.
В Молодечно ГАИ проверяет мотоциклистов
Госавтоинспекция Молодечненского района проводит профилактические мероприятия, направленные на предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием мототранспорта? и профилактическую акцию «Колес меньше – опасности больше!».