Опубликовано: 22 сентября 2015, 16:16
53

Край.бай разыграе білет на оперу “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”

25 верасня на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры Маладзечна оперу “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” кампазітара Алега Залётнева прадставіць Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр.

Мы апублікуем некалькі пытанняў, якія тычацца жыцця і творчасці нашага славутага кампазітара. І чакаем адказаў ад удзельнікаў розыгрышу.

Умовы конкурсу:

- правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць кантактную інфармацыю для сувязі з Вамі;

- пакінуць каментар пад артыкулам з пытаннямі і напісаць, з кім Вы пойдзеце на прадстаўленне, або любы іншы каментар. Для гэтага неабходна быць зарэгістраваным чытачом партала Край.бай.

Карыстальнік, які трэцім дашле верныя адказы, а таксама адзначыцца ў каментарах, атрымае квіток на оперу.

Пытанні з'явяцца на сайце ў бліжэйшы час. Сачыце за навінамі!

Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з'яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык − Сяргей Макарэй. Хормайстар − Вера Каханоўская. Балетмайстар − Аляксандр Драгаміраў.

У галоўнай ролі – наш зямляк, саліст фларэнтыйскага тэатра “Камунале” Уладзімір Александровіч.

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ



Читайте также

В Сморгони двое школьников дрались, остальные снимали «бой» на телефон - дошло до милиции
Очевидцем, как двое несовершеннолетних меряются у речки силой, стала местная жительница и сообщила в милицию.
В Беларуси на грубые нарушения ПДД обещают жесткую реакцию вплоть до уголовного дела
Белорусов предупреждают, что на грубые нарушения последуют самые жесткие меры реагирования.