Опубликовано: 08 июня 2023, 11:51
1619

Концерты, выставки, ночной показ кинофильмов, выпускной и дискотека. Что предлагают посетить на фестивале в Молодечно

На протяжении двух дней, 9 и 10 июня, в Молодечно будет проходить ХХII Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии. Рассказываем подробно место и время проведения мероприятий.

9 чэрвеня 

Мінскі абласны драматычны тэатр

11.00 Спектакль «Вучань ведзьмака, альбо бітва чарадзеяў» — казка па п’есе Сяргея Бялова. Кампазітар — Алег Залётнеў.

1686211811

Выставачная зала Палаца культуры

12.00 Творчая інтэрактыўная пляцоўка «Колеры роднага слова» — выстава работ мастакоў Міншчыны (ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў у суправаджэнні аўдыёзапісу вершаў або прозы).

Мінскі абласны краязнаўчы музей  

12.00 Выстава «Паэзія музейных каштоўнасцей» — дэманстрацыя прадметаў з фонда музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

1686211851

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

12.00 Спектакль «История маленькой улитки» — экалагічная казка.

Зала ўрачыстасцей Палаца культуры

13.00 Дыялогавая пляцоўка з маладымі спецыялістамі.

1686211844

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

14.00 Канцэрт акадэмічнай музыкі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга. Мастацкі кіраўнік — Максім Расоха.

1686211786

Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма»

15.00 Выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай драматургіі.

1686211764

Парк Перамогі

15.00 «Беларускі АРТ-куток»: выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г. Маладзечна і гасцей фестывалю; майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; беларускі фэйс-арт (аквагрым); «Бабулін куток» — тэматычная фотазона; «Беларуская маляванка» — арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту.
15.00 Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

1686211817

Малая зала Палаца культуры

15.00 Праект «Асоба эпохі» — творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алегам Елісеенкавым.

1686211752

Цэнтральная плошча

17.00-19.30 Арт-фэст — творчая крэатыўная прастора для моладзі: фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечаны Году міру і стварэння; канцэрт Дзяржаўнага ансамбля народнага танца Рэспублікі Інгушэціі;
19.30 Канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады.

Канцэртная зала Палаца культуры

18.00 Творчы вечар кампазітара Алега Елісеенкава «Добрыя людзі» з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

1686211793

Мінскі абласны драматычны тэатр

18.00 Спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» па п’есе драматурга Алены Паповай.

Амфітэатр

20.30 Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я. Фінберга.
21.00 Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Канцэрт з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў «Х-Фактар», «Фактар Бай» у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

1686211812

Цэнтральная плошча

23.00-2.00 Вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам«Магія ночы».

10 чэрвеня

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»

10.00-12.00 «Паэтычныя старонкі роднай Беларусі», паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

1686211768

Канцэртная зала Палаца культуры

11.30  ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Амфітэатр

11.00  Святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанскага раёна.
12.00-14.00 «Выпускны-2023». Урачыстае ўручэнне залатых медалёў і атэстатаў лепшым выпускнікам Маладзечанскага раёна 2023 года.

1686211845

Касцёл святога Юзафа

12.00 Канцэрт у выкананні струннай групы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Мінскі абласны краязнаўчы музей

12.00 Выстава «Паэзія музейных каштоўнасцей».

Парк Перамогі

12.00 Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

1686211806

Цэнтральная плошча

12.00-13.30 «Свята саксафона» — канцэртная праграма лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу.

Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма»

13.00 Канцэртныя праграмы творчых калектываў Маладзечанскага раёна.

1686211764

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

13.00 Спектакль «Цудоўная дудка».

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча

13.00 Сустрэча  з членам беларускага саюза мастакоў Мікалаем Аўчыннікавым, выстава «Прыцяжэнне». Экспазіцыя майстра — гэта пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, нацюрморты.

1686211753

Канцэртная зала Палаца культуры

15.30 III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Парк Перамогі

15.00 «Акадэмія дзяцінства» (канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў): канцэрт дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў; гульнявыя праграмы; дзіцячая фотазона; арт-зона для малявання; майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; бяспройгрышная латарэя; гульнявая прастора; фэйс-арт (аквагрым).

Малая зала Палаца культуры

15.00 Літаратурна-музычная гасцёўня «Радзіма мая міралюбівая» з удзелам паэтаў і артыстаў (Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка, Алег Елісеенкаў); падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Радком вярнуся па вясне» сярод маладых паэтаў у гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага.

Цэнтральная плошча

16.00-21.00 «Міншчына яднае»,  канцэртная праграма творчых калектываў  Брэстскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей і г. Мінска, калектываў з Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінінскага раёна г. Санкт-Пецярбурга, Мардовіі.

Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма»

17.00 Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

Чысцінскі сельскі Дом культуры

18.00 Канцэрт вакалістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Канцэртная зала Палаца культуры

19.00 Канцэрт ансамбля народнай музыкі «Бяседа» (мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны).

1686214241

Амфiтэатр

21.00 Гала-канцэрт закрыцця ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023»: узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні; канцэрт «Любімыя песні. Спяваем разам» — сучасныя хіты беларускіх эстрадных выканаўцаў.

Цэнтральная плошча

23.00-2.00 «ФэстМ» — маладзёжная дыскатэка з удзелам DJ Jeneva і групы «Рэтра Вуман Трыа «Розовые розы»

1686211757

Фото Валентина ДОВБЕНКО

Читайте также

Молодечно вечером 12 декабря накрыло снегом
В Молодечно погода вечером 12 декабря резко сменилась: сильный порывистый ветер и обильный снегопад снизили видимость на дорогах.
На пожаре жилого дома в Сморгонском районе обнаружен погибший 47-летний хозяин
В агрогородке Крево Сморгонского района ночью 9 декабря горел жилой дом. Справившись с огнем, спасатели обнаружили тело погибшего 47-летнего хозяина
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.