Опубликовано: 15 июня 2023, 12:36
576

Каб было як у горадзе. Пад Мядзелам жыхары аграгарадка мараць пра новыя арэлі і чыстыя вуліцы

Жыхары аграгарадка Нарач Мядзельскага раена скардзяцца на адсутнасць належнага парадку на вуліцах і цэнтральнай плошчы.

Прайшліся па вуліцах, пагаварылі з мясцовымі жыхарамі. 

– Паедзеш у Купа (курортны паселак Нарач - прым. аўтара), там чысціня ўсюды, усё дагледжана, новыя дзіцячыя пляцоўкі. А ў нас вунь пясок ад зімовай падсыпкі ля бардзюраў і па тратуарах. З гэтага пяску ўжо нават трава расці стала, – расказала нашаму парталу Юля Камлюк. І дадала: – А пляцоўка для дзяцей якая? Мала таго, што горка і арэлі ад савецкіх часоў, дык яшчэ і фарбы не знайшлося, каб пафарбаваць да лета.

1686820091

Пра неабходнасць новай дзіцячай пляцоўкі расказала Ірына Вялікая:

– Дзяцей у вёсцы шмат, у садку толькі 80, а яшчэ школьнікі. І куды ім тут дзецца? У курортным пасёлку за грошы, сабраныя на суботніку, ужо другую пляцоўку зрабілі, а ў нас нічога. Хаця ў мінулым годзе абяцалі да гэтага лета новае абсталяванне паставіць.

1686820088

Алена Роліч звярнула ўвагу на тое, што смецце збіраецца рэдка, часам кантэйнеры перапаўняюцца і людзі складаюць смецце побач з імі.

1686821763

Ну а куды яшчэ яго дзець?

1686820087

1686821746

На прыканцы дня на дзіцячай пляцоўцы гулялі маленькія нарачанкі Люба і Каця.

1686820093

Люба аказалася больш сціплай, а Каця ахвотна ўступіла ў дыялог.

– Я ўжо ў пяты клас пайду. Вучуся не вельмі добра, сярэдне. Люба лепш за мяне вучыцца, у яе шмат васьмёрак.

Пытаюся, як наогул жывецца ў Нарачы, што добра, а што хацелі б, каб было інакш?

Каця не разгубілася:

– Я б хацела, каб на нашай вуліцы дарогу добрую зрабілі. А яшчэ каб на пляцоўцы больш чаго паставілі. Ну што тут, адны арэлі, горка і ўсё! Няма дзе гуляць.

Мясцовыя жыхары ямы пяском і камянямі нейкімі засыпалі, але машыны ездзяць, гэтыя камні высыпаюцца і зноў дзіркі ў дарозе. 

1686820108

– А што цікавае бывае ў вашай вёсцы? Можа на гурткі якія ходзіце ці на святы? – цікаўлюся ў дзяўчат.

І зноў адказ трымала Кацярына:

– Нядаўна быў Дзень дзяцей, то мы хадзілі ў клуб, цікава там было. А яшчэ на Дзень Перамогі быў канцэрт, там дзяўчынкі выступалі. А больш я не помню.

На пытанне, кім дзяўчынкі хочуць стаць, калі вырастуць, Каця адказала, што будзе поварам, бо любіць нешта гатаваць, нават бліны ўжо сама ўмее пячы. А Люба пакуль не вырашыла, кім хоча быць.

Пасля звароту грамадзян да старшыні сельскага выканкама Мікалая Маркевіча, дакладна на наступны дзень была арганізавана ўборка цэнтральнай плошчы. З самага ранку тут ужо працавалі рабочыя, падмяталі, збіралі пясок.

1686820172 
Работнікі Пётр і Вадзім распавялі, што працуюць яны ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Усміхаюцца ў адказ на жарт, што так актыўна сёння за працу ўзяліся.

– А што мы? Куды адправяць, там і робім, – кажа Пётр.

1686820079

Зоя СЕРАДА 

Фота аўтара

Читайте также

Найдено тело пенсионера из Вилейского района, которого искали полгода
В середине июля 2024 года в правоохранительные органы обратилась пожилая жительница деревни Ковали Вилейского района о том, что её супруг, который страдает потерей памяти, вышел из дома и ушел в неизвестном направлении.
Познакомились с Татьяной Антонович из Вилейки, которая колола дрова с Президентом
Девушка работает продавцом в кулинарии КУП «Содружество» уже 5 лет. На чемпионате она колола дрова вместе с белорусским Президентом, во время его мастер-класса. Татьяна поделилась своими эмоциями с Кraj.by.
«Болельщики аплодировали стоя». Молодечненцы крупно проигрывают Гомелю в мини-футбол и… получают за это благодарность зрителей
Молодечненская любительская команда МФК «Импульс» заявилась в 1/16 финала Кубка Беларуси по мини-футболу и 3 ноября на своем паркете Спортивно-развлекательного центра на этой первой стадии розыгрыша проиграла профессиональной дружине БЧ из Гомеля со счетом 3:8.