Опубликовано: 26 июля 2023, 11:43
885

Юному пчеловоду всего 12 лет. Михаил Завалихин зарабатывает свои первые деньги на меду и мечтает переехать из Минска в деревню

Минчанин Михаил Завалихин приезжает на лето в деревню Бресские под Мяделем и с удовольствием помогает соседу на пасеке.

Сустрэча з Мішам Заваліхіным адбылася выпадкова. Журналiст Kraj.by прыехаў у вёску Брэскія Мядзельскага раёна да пчаляра Эдуарда Серады, побач з ім на лавачцы сядзеў хлопчык.

1690360303

Эдуард Антонавіч расказаў, што гэта Міша. Ен прыязджае ў дом па суседству на выхадныя і прыходзіць сюды на сяло.

— Гэта мой першы памочнік! Ведаеце, мне пасля аперацыі цяжка, нават невялікая дапамога лішняй не бывае. Часам трэба, каб проста вады хто прынёс, а Міша ніколі не адмовіць.

Аказалася, што хлопчык другі год дапамагае суседу даглядаць за пчоламі. Спачатку проста так заходзіў, назіраў, як пчаляр даглядае вуллі, дапамагаў, калі трэба было. А потым сам зацікавіўся пчоламі.

1690360220

— А ў мяне свае два домікі з пчоламі ёсць, — хваліцца Міша. — У маі мы ўгаварылі бацькоў купіць дзве пчаліныя сям'і пароды Карніка ў пітомніку Рахматуліна. І ўяўляеце, на сённяшні дзень гэтыя грошы ўжо акупіліся! Я ўжо маю мёд са сваіх вулляў!

Міша расказаў, што яму 12 гадоў, восенню пойдзе ў сёмы клас. Яго сям’я нядаўна купіла дом у Брэскіх і кожныя выхадныя прыязджаюць сюды з Мінску.

— Калі бацькі змогуць перайсці на ўдалёнку, то мы пераедзем сюды зусім і я буду ў школу хадзіць у Нарач. Я б вельмі гэтага хацеў, мне падабаецца ў вёсцы. Ведаеце, я тут тэлефон амаль у рукі не бяру, у мяне і так спраў хапае.

1690360297

Хлопчык расказаў, што акрамя развядзення пчол, ён вучыцца даглядаць за садам, вырошчваць саджанцы, рабіць прышчэпы.

— У мяне цяпер недзе каля сотні маленькіх яблынек з семечак расце. Вырастуць — буду прышчапляць на іх розныя сарты. Ужо спрабаваў і ў мяне атрымалася.

Міша падзяліўся, што хоча вывучыцца на праграміста, жыць у вёсцы і сумяшчаць сучасную прафесію і працу на зямлі.

— Дзяцей трэба заахвоціць, дапамагчы ім, падштурхнуць, дазволіць адчуць карысць ад таго, што яны робяць, тады ў іх і жаданне працаваць з’явіцца, — працягвае гаворку Эдуард Антонавіч. — Ясна, што тыя домікі Мішавы больш я даглядаў. Але вы б бачылі яго вочы, калі ён панёс бацькам рамкі са сваім мёдам. Для яго гэта такі стымул для таго, каб старацца, больш даведацца, навучыцца, планаваць нешта на будучае.

1690360221

Пчаляр расказаў, што сам ён пачаў трымаць пчол з 24 гадоў. У сям'і было складанае матэрыяльнае становішча і прыйшлося думаць, як зарабіць грошы. Зараз у яго больш за 60 домікаў, 5 гектараў зямлі пад меданосныя травы.

— Напачатку гэта было так, само па сабе, а потым прыйшло разуменне, што пчоламі трэба кіраваць, а не проста карміць і збіраць мёд. Цяпер я ўжо сам выважу матак, мяняю іх, калі што не падабаецца, ведаю, колькі гадоў кожнай з іх.

Эдуард Антонавіч паскардзіўся, што прадаваць мёд стала цяжка, кавід і міжнародная сітуацыя ўнеслі свае змены.

— Раней мне не трэба было вазіць мёд на продаж, прыязджалі да мяне прама сюды і скуплялі. Былі пастаянныя пакупнікі, якія вазілі мой мёд  у Польшчу, Францыю, Германію. Асабліва ацанілі яго ў Турцыі, чалавек спецыяльна прыязджаў, каб купіць і завезці туды. Цяпер пакупнікоў мала, здаю ў Нацпарк оптам.

Пацікавіліся, чаму ўвесь час ішла гаворка пра пароды германскай селекцыі, чаму не нашы, беларускія.

— А вы помніце, як раней ішлі пчол глядзець? Без фуфайкі і спецыяльнага адзення да домікаў лепш было не падыходзіць. А мы во бачыце, сядзім ля самай пасекі і пчолы нас не чапаюць. Гэтыя пароды спакойныя, я магу наогул у майцы адчыніць домік і яны нічога мне не зробяць.

Каб падцвердзіць свае словы, пчаляр рушыў да домікаў. Міша, канечне ж, разам з ім, як сапраўдны пасечнік, у поўнай амуніцыі.

1690360293

Пчолы і праўда паводзілі сябе спакойна, нават дазволілі падысці даволі блізка і сфатаграфаваць.

— Бывае, што якая сям’я злая, не падпускаюць да сябе, не даюць спакойна домік паглядзець, то я мяняю ім матку і паступова «характар» усяго вулля лагаднее, — кажа пчаляр.

Эдуард Серада планаваў арганізаваць аграсядзібу, пабудаваць апідомікі для адпачываючых, але хвароба скасавала ўсе планы. Сядзіба і першы домік так і стаяць недабунаваныя.

1690360239

— У мяне акрамя пасекі яшчэ ж і зямля, 140 яблынь, 450 саджанцаў — усё патрабуе догляду, а мне ўжо хадзіць цяжка, не магу. Можа маладое пакаленне падхопіць ідэю і давядзе маю мару да ажыццяўлення, — завяршае ён гаворку і ківае на Мішу. – Калі дзецям паказаць, што працаваць на зямлі не толькі складана, але і цікава, то яны пацягнуцца да гэтага. Галоўнае — падтрымаць і заахвоціць.

Зоя СЕРАДА

Фота і відэа аўтара

Читайте также

Одежда загорелась на мужчине, когда он сжигал мусор с использованием горючей жидкости
В садоводческом товариществе недалеко от деревни Мерковичи Логойского района при сжигании мусора получил ожоги 60-летний мужчина. Помощь спасателей при тушении пожара не понадобилась.
«Молодечно» в столице дважды пропускает мяч от обладателя футбольного Суперкубка Беларуси
Футбольный клуб «Молодечно» 8 марта в Минске сыграл очередной контрольный матч в рамках подготовки к чемпионату Беларуси в высшей лиге. Зелено-белые подопечные Александра Храпковского проиграли чемпиону и обладателю Суперкубка Беларуси минскому «Динамо» со счетом 0:2.
Зажгли как в 90-х. В агрогородке Хожово 8 Марта праздновали в стиле диско
Вечером 8 марта в сельском доме культуры агрогородка Хожово на дискотеку в стиле 90-х пришли не только местные, но и приехали из ближайших деревень и Молодечно.