Опубликовано: 26 января, 14:48
2933

«Іду, аглядаюся, каб не накінулася на мяне». Жанчына са Смаргонскага раёна сцвярджае, што сфатаграфавала чупакабру

«Спачатку мне падалося, што гэта рысь, потым – што леапард. Як жывёліна падышла бліжэй да дому – падумала, што ліса. А як прысела – кенгуру!» – расказвае жанчына.

Гісторыю расказвае «Светлы шлях».

– Спераду худаватая, але зад масіўны.  Нос востры, даўгаваты, не такі, як у рысі ці леапарда. Увесь у нейкіх ружовых плямах, амаль голы, толькі зрэдку шэрсць уздыбленая. Падышла яна да нашай хаты даволі блізка, ад плоту – на метры два. Спакойна так прашпацыравала, быццам на прагулку выйшла. Я так спалохалася, так расхвалявалася, пачала на тэлефон фатаграфаваць. Потым доўга адыходзіла ад убачанага. І сёння супакоіцца не магу: іду, аглядаюся, каб не накінулася на мяне знянацку гэта зверына, – сцвярджае жанчына.

Ірына зазначыла, што  чула пра чупакабру, але ніколі яе не бачыла. Як знайшла фотаздымак у інтэрнэце, адразу заявіла: «Вельмі падобны звер!».

Чупакабра, невядомая навуцы істота, персанаж гарадскіх паданняў, часта становіцца героем мастацкіх фільмаў, серыялаў, кніг і мульцікаў. Дакладных звестак пра яе існаванне няма. Але ж сродкі масавай інфармацыі розных рэгіёнаў час ад часу распаўсюджваюць звесткі відавочцаў, якія нібыта бачылі чупакабру. Часта за яе прымаюць жывёл (сабак, каётаў, лісіц, шакалаў), відазмененых у выніку хвароб або мутацый. Асноўная версія – гэта жывёлы, якія аблыселі ад каросты (па-руску, «чесотки»). Кароставы зудзень правакуе выпадзенне шэрсці ў жывёл, зморшчванне скуры, знясіленне арганізма.

«Чупакарба гэта ці не, але супакоіцца і праз суткі не магу. Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць. Калі хто ўбачыць гэту жывёліну, няхай адразу у ЖКГ пазвоніць, яе трэба знішчыць, каб бяды якой не нарабіла».

Галіна АНТОНАВА
Ф
атаграфіі з сайта shliah.by



Читайте также

В белорусских школах начнут изучать железнодорожные профессии. Узнали, когда и в каких классах
Факультатив вводится для осознанного выбора железнодорожных профессий.
«Для нас главное, чтобы он жил». В реанимацию вилейской больницы доставили 25-летнего парня с серьезными ожогами
В агрогородке Кривое Село Вилейского района получил сильные ожоги 25-летний парень. Ночью 30 марта медики сообщили спасателям, что пострадавший госпитализирован.
«Ниже, чем сейчас, падать некуда, по зарплате на последнем месте». Председатель Миноблисполкома представил нового главу Вилейского района
На внеочередной 76 сессии районного Совета депутатов 28 созыва нового председателя Вилейского райисполкома представил Александр Турчин.