Фотарэпартаж: «Гуканне вясны» ў Вязынцы Маладзечанскага раёна
У суботу 24 верасня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» прайшло традыцыйнае свята «Гуканне вясны».
Край.бай анансаваў мерапрыемства.
"Гуканне" у Вязынцы праходзіць ужо другі раз і з кожным годам збірае ўсё больш гасцей. Сёлета ўтвараліся чэргі за квіткамі. Большасць гасцей была апранута ў традыцыйныя строі. Арганізатарамі свята выступілі супрацоўнікі музея-запаведніка і сябры рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. У свяце ўдзельнічалі фальклорныя гурты: “Горынь”, “Няміга”, “Гуда”, “Квецень”, “Калыханка”, “Княжыч”, “Гасцінец”.
Для гасцей свята ладзіўся кірмаш рамёстваў, традыцыйныя гульні і забавы, гушканне на арэлях, народныя танцы, а таксама гатаваліся стравы беларускай кухні.
Больш фота можна паглядзець ТУТ.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фотаздымкі аўтара