Опубликовано: 22 июля 2014, 12:15
81

Фэст “Кераміка Крэва” ўпершыню адбудзецца ў Смаргонскім раёне 23 жніўня

Гасцей свята чакаюць майстар-класы, конкурсы і забавы для дзяцей і дарослых, танцы, а таксама вялікі кірмаш керамікі.

Пра гэта парталу Край.бай паведаміла адна з арганізатарак фэсту Алеся Цап. Яна патлумачыла, што “Кераміка Крэва” адбудзецца ў межах свята сярэднявечнай культуры “Пад знакам Лялівы”.

Па словах Алесі Цап, на фэст “Кераміка Крэва” запрошаны найлепшыя майстры керамічнай справы.

Партал Край.бай з’яўляецца інфармацыйным партнёрам фэсту.

“Ці бачылі вы, як гліна праз агонь, падчас апальвання, ператвараецца ў шэдэўр? Паўдзельнічайце ў чараўніцтве агню, магчыма, вы станеце ўладальнікам тых шэдэўраў. Пад кіраўніцтвам майстроў можна будзе стварыць свой кубак або сапраўдны рог дастатку. На вялікім кірмашы керамікі можна будзе набыць вырабы ад народных да сучасных, знайсці для сябе чароўную свістульку ды сталовую талерку”, – адзначыла Алеся Цап.

На свяце керамікі будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, на якой занятак па душы сабе знойдуць як маленькія мастакі, так і непаседы.

“І смачнай ежы будзе багата! – адзначыла Алеся Цап. – Можна будзе паспрабаваць хлеб, квас, распісныя пернікі і іншую смакату”.

Святочную атмасферу створаць музыкі і этна-фолкавыя гурты.

Бліжэй да захаду сонца пачнецца другая частка свята – “Пад знакам Лялівы”. Гасцей чакаюць рыцарскія забавы, звон мячэй, сярэднявечная музыка, танцы і яшчэ шмат цікавостак да позняга вечара.

Даведка. Ляліва – прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся роды на Беларусі, Польшчы, Украіне і Літве, у тым ліку Глябовічы і Тышкевічы, а таксама некаторыя гарады. Апісанне – у блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім – залатая 6-прамянёвая зорка. Герб Крэва асноўнымі элементамі падобны на яго.
be-x-old.wikipedia.org

Фэст адбудзецца ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёна 23 жніўня з 15.00 да 23.00. Уваход вольны.

Святлана ЦІШКО



Читайте также

«Все нам звонили и плакали». Российская полиция нашла в Сочи пропавшую молодечненку
В Сочи 16 апреля сотрудники полиции нашли 39-летнюю жительницу Молодечно Ольгу Трацевскую, которая уехала в этот российский город 27 марта и 2 апреля перестала выходить на связь. Сегодня, 17 апреля, Ольга едет домой в Молодечно.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Смотрите, как восстанавливали размытую дождем дорогу в деревне Тимковичи под Воложином
В деревне Тимковичи прогрейдированная улица «не выдержала натиска дождей и расползлась в стороны». На объект выехал главный инженер РУП «Воложинский жилкоммунхоз» Алексей Яблонский.