Опубликовано: 19 сентября 2017, 17:18
45

Дзіцячая пляцоўка, кухня, кірмаш і дажынкавыя песні – на свяце Багач у Вязынцы Маладзечанскага раёна

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята Багач, якое адбудзецца 24 верасня. Пачатак ў 12.00.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму арганізатары просяць усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

 

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Астроўна”, “Варган” і дзіцячыя гурты “Каралікі” і “Калыханка”. Танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца “Сіта”, паведамілі kraj.by арганізатары свята. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кухня і кірмаш.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 11.11, прыбывае ў Вязынку ў 12.02. Назад з Вязынкі можна ехаць электрычкамі на 16.52, 17.06.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць квіток.

Групы ў сацсетках:

https://vk.com/bahacz_2017

https://www.facebook.com/events/297857134027855

Тэлефон для даведак: 8 (029) 275-27-71.

Kraj.by



Читайте также

В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.
«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.