Опубликовано: 27 апреля 2016, 13:40
111

Дзевяцікласнік Мікалай Томкавіч з Вілейкі: Вялікдзень – гэта самае вялікае свята ў нашай сям’і

Па вуліцы плыве прыемны водар святочнага печыва; у гаршках у печы прэе лупінне цыбулі; кавалак мяса, пасолены і закручаны ў чыстую тканіну, прыгатаваны да варкі. Жанчыны рупяцца на кухнях, ідзе падрыхтоўка да свята.

Да ўсялякага свята мы рыхтуемся. Да Вялікадня рыхтуемся асабліва: Вялікі тыдзень падпарадкоўвае сабе людскія справы.

Ён пачынаецца ў Вербную Нядзелю, калі Езус уехаў у Іерусалім на восліку, а вялікая грамада людзей Яго сустракала. Ад панядзелка да серады Езус навучаў і аздараўляў людзей. У чацвер Ён устанавіў сакрамэнт Еўхарыстыі, і ў гэты ж дзень Юда прадае Езуса фарысеям.

У пятніцу Езуса ўкрыжавалі… Здаецца – гэта канец…

У прасторы павісла цішыня. І ў такі момант яскрава ўяўляеш, што чалавекам кіруюць чатыры сілы: любоў, смерць, улада і час. Нам неабходна прызнаць іх уладу над намі і дазволіць навучыць нас таму, што мы павінны ведаць.

Вялікая Пятніца… Падыходжу, каб ушанаваць Крыж, на якім адбылося збаўленне свету. А душа пераносіцца туды, дзе амаль дзве тысячы год назад любоў сцякала на зямлю крывавымі кроплямі, змешваючыся з пылам. І я разумею: трэба любіць Бога.

Туды, дзе смерць намагалася адабраць у чалавека сэнс жыцця. І я разумею, што трэба памятаць пра смерць, каб лепш разумець жыццё.

Туды, дзе ўлада адступіла перад вышэйшай справядлівасцю. І я разумею, што трэба імкнуцца ўверх, але не паддавацца ілюзіям наконт улады.

Туды, дзе час спыніўся і пачаў свой новы адлік. І я разумею, што трэба цаніць кожную хвіліну. Разумею і працягваю рухацца ў накірунку да Боскага Святла.

У Вялікую Суботу фарбуем яйкі. Мы любім рабіць іх рознакаляровымі. Упрыгожваем кветкамі і стужкамі кошык, у які збіраем стравы для асвячэння. Абавязкова чырвоныя яйкі, хлеб, соль, вада. Мама ўсё закрывае карункавым ручніком. Мы з братам накіроўваемся ў касцёл, каб асвяціць стравы для велікоднага стала.

Праходзіць дзень цішыні і неўзабаве надыходзіць вечар. Мы разам з бацькамі, узяўшы свечкі, ідзём у касцёл. Святар асвячае агонь, а мы ўсе запальваем ад яго свае свечкі. І вось Пасхал уносіцца ў касцёл, у якім выключана святло,  і цемра… пачынае расступацца ад яго.

Изображение 1

Мы вяртаемся дамоў пасля апоўначы, каб ужо праз некалькі гадзін прыняць удзел у працэсіі вакол святыні разам з Уваскрэслым Хрыстом.

Вялікдзень! Званы на касцёле адбіваюць радаснае “Аллелюя!” Гэты спеў падхопліваюць птушкі і разам з людзьмі таксама спяваюць, Бога праслаўляюць. Таму што Езус моцаю сваёй любові перамог уладу смерці і пачаў адлік новага часу.

Изображение 3

Вялікдзень – гэта самае вялікае свята ў нашай сям’і. Мы святкуем яго дзеля таго, каб “памерці для гэтага свету і ўваскрэснуць для свету іншага”.

…А святочны стол?

Святочны стол – гэта наша ўяўленне пра вечнае жыццё з Богам, у якім ужо не будзе болю і расчараванняў.

Изображение 2

Мікалай Томкавіч, вучань 9-га класа СШ №3 Вілейкі, парафія Узвышэння Святога Крыжа

О конкурсе «Пасха в нашей семье»

Конкурс стартовал на портале 24 марта. Наши читатели пишут нам, как в их семье празднуют Пасху, рассказывают о семейных традициях, связанных с этим праздником, делятся рецептами куличей, пирогов и других блюд, которые готовят на Пасху в нашем регионе, шлют соответствующие фотографии.

Авторов пяти лучших писем ждут ценные призы: мультиварка, утюг, сертификат на 1 млн рублей, тур выходного дня на четырех человек, поездка в Вильнюс на двоих.

Напоминаем, что письма с пометкой «Конкурс» мы принимаем на адрес электронной почты news3@kraj.by. В этом году православную Пасху будут праздновать 1 мая. Поэтому работы (как от католиков, так и от православных) мы принимаем до 19 мая. У Вас еще есть время поделиться своим рецептом или семейной историей!

Подробные условия участия можно посмотреть ЗДЕСЬ.

Второй этап конкурса Kraj.by «Пасха в нашей семье» начинается с 28 апреля.

Партнерами конкурса являются:

Туристическая компания «Подбор тура.by» в Молодечно зарекомендовала себя на рынке туристического бизнеса как устойчиво развивающаяся компания, поэтому с каждым годом благодарных туристов становиться все больше.

ДРОЦ «Надежда» в Вилейском районе предлагает санаторно-курортное лечение и оздоровление, оздоровительно-образовательные программы для детей, туры выходного дня, а также проведение семейного, корпоративного отдыха, семинаров и конференций.

ТЦ «Модуль» расположен в Молодечно. Включает в себя офисные помещения (3-5 этажи), торговые площади (1-2 этажи), ресторан, боулинг, дискотеку.

Компания «Элькватро» более 10 лет изготавливает по индивидуальным заказам встроенную и корпусную мебель. Мы с удовольствием оперативно и качественно поможем реализовать в мебели ваши смелые и нестандартные идеи.

Магазин «Шторы & Карнизы» в Молодечно предлагает широкий ассортимент портьерных и декоративных тканей высокого качества по приемлемым ценам, а также различные аксессуары и шторную фурнитуру (кисти, подхваты, карнизы и многое другое).

Все вопросы по участию в конкурсе «Пасха в нашей семье» вы можете задать по телефону 8 (0176) 76-79-49.

Kraj.by

Читайте также

Хайп или свое родное, народное? Прошли по Молодечно, посмотрели, хайпуют ли торговцы на теме усопших
Осенью традиционно поминают усопших. В разных странах свои традиции. Что ближе жителям Беларуси: свои традиции или яркий американо-европейский хайп?
Дубль Грихутика и сплошные разгромы – в Молодечно третий тур мини-футбольного чемпионата расщедрился на голы
На площадке Спортивно-развлекательного центра в Молодечно вечером 20 октября состоялся третий тур 10-го открытого чемпионата города по мини-футболу. «Мехатроника», «Молодечногаз» и «Клуб болельщиков» наколотили в ворота своих соперников 20 мячей на троих.
Фура сбила пешехода с велосипедом в Воложинском районе
Недалеко от деревни Покути Воложинского района вечером 23 октября на ивенецкой автодороге фура «Рено» сбила 61-летнего мужчину, который шел по краю проезжей части и катил велосипед. Пешеход лечит травмы в больнице.