Опубликовано: 16 октября 2020, 09:12
113

Дзевяць шматдзетных мам з Маладзечанскага раёна ўзнагародзілі ордэнам. У дваіх з іх – па васьмёра дзяцей

Урачыстая цырымонія адбылася ў Мінску ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ордэн Маці атрымалі маладзечанкі Кацярына Голубева, Наталія Гурэцкая, Ірына Монід, Людміла Шаўлюк, Святлана Шыла, а таксама Марына Валынец з Заскавіч, Паліна Корабава з Хажова, Ірына Ляшчынская з Цюрлёў, Наталля Маліноўская з Вытрапаўшчыны, піша «Маладзечанская газета».

Изображение 1

Найбольшая колькасць дзяцей – па васьмёра – у сем’ях Наталіі і Віталія Гурэцкіх, Наталлі і Аляксея Маліноўскіх.

Як паведаміў дырэктар Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзмітрый Ганчар, на кантролі ў гэтай установе 1610 мнагадзетных сем’яў раёна, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей. У апошнія гады маладзечанцы ўсё часцей ствараюць вялікія сем’і. 

Уражаннямі пра ўзнагароджанне падзялілася Наталля Маліноўская – мама траіх сыноў і пяці дачок. Старэйшай Алене – 27 гадоў, малодшаму Аляксею – 12. Да таго ж Наталля ўжо двойчы бабуля.

– Спецыяльна для цырымоніі ўзнагароджання купіла сабе новую сінюю сукенку, – расказвае яна. – Вельмі хвалявалася перад мерапрыемствам, прачнулася ў чатыры гадзіны раніцы і прыбралася задоўга да яго пачатку. Ордэн Маці для мяне і своеасаблівы падарунак да асабістага юбілею – хутка буду адзначаць 50-годдзе.

Наталля сама з мнагадзетнай сям’і з Мядзельшчыны. У свой час прыехала ў Маладзечна вучыцца на мантажніцу радыёапаратуры. Неўзабаве сустрэла тут будучага мужа Аляксея. Наталля не планавала станавіцца шматдзетнай маці, але кожнае дзіця для бацькоў – жаданы падарунак.

Цяпер сям’я жыве ў доме, што застаўся ад бацькоў Аляксея. Наталля працуе прыбіральшчыцай у адной з маладзечанскіх арганізацый, муж – вулканізатаршчык у філіяле «Аўтобусны парк №4».

Ордена Матери удостоены жительницы Молодечно, Воложина и Браслава. Узнайте, кто это

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал 6 октября указ №358 о награждении орденом Матери. Читайте дальше→



Читайте также

«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.