Опубликовано: 05 апреля 2015, 10:12
53

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў усіх вернікаў з Вялікаднем (ВІДЭА)

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікдзень:



«Вось надышоў час, калі мы зноў вітаем сябе ўзаемна гэтымі словамі, поўнымі радасці і надзеі. Такім чынам мы не толькі ўзгадваем вялікую і выключную падзею ў гісторыі чалавецтва, але і вызнаём праўду ў рэчаісную прысутнасць Божага Сына сярод нас! Магчыма, як ніколі раней, сёння нам патрэбнае ўсведамленне гэтай праўды, каб не згубіцца паміж выклікаў сучаснага свету. Свету, які сёння асабліва патрабуе прабачэння, згоды, адказнай і ахвярнай любові, супакою. А гэта і ёсць тыя дары, з якімі прыходзіць да нас Уваскрослы Хрыстос, каб дапамагчы нам стацца падобнымі да яго. “Вось Я з вамі ва ўсе дні аж да канца свету” (Мц 28, 20). А таму калі Бог пажадаў застацца з намі, то і яго перамога над грахом і смерцю можа стацца і нашай перамогай – у тым выпадку, калі шчырым сэрцам паверым ягонаму Слову.

Дарагія браты і сёстры! У дзень Светлай Хрыстовай Пасхі хачу пажадаць, каб кожны з вас змог сапраўды перажыць сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом! Паспрабуйма за прыгожымі абрадамі і сімваламі, якія спадарожнічаюць гэтаму вялікаму святу, адчуць прысутнасць Божай любові, здольнай перамяніць нашыя сэрцы на лепшыя, а праз іх – зрабіць гэты свет больш людскім, утульным і бяспечным.

Са шчырага сэрца жадаю ўсім Божага бласлаўлення, здароўя, радасці і супакою ад Уваскрослага Збаўцы! Са святам!

Хрыстос уваскрос!».

Відэа Леаніда ЮРЫКА

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
Дача горела в Воложинском районе – уничтожена крыша, повреждены стены
В садоводческом товариществе «Пралески» рядом с деревней Костюки Воложинского района ранним утром 12 мая загорелся блочный дачный дом. Люди не пострадали. Причиной пожара могла стать неисправная электропроводка.