Білет на «Залатую калекцыю беларускай песні» выйграла Валянціна Церах з Вілейкі
6 снежня ў Маладзечне адбудуцца здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні».
Бясплатны білет на гэта мерапрыемства атрымае Валянціна Церах з Вілейкі. Жанчына прыняла ўдзел у віктарыне Край.бай і правільна адказала на ўсе пытанні.
Валянціна Церах
Пераможца нашага розыгрышу жыве ў Вілейцы. Зараз яна на заслужаным адпачынку. “З сайтам знаёмая даўно, а ўдзел у розыгрышы прымаю ўпершыню”, – адзначыла Валянціна.
Адказы на пытанні:
1) У якім годзе Маладзечна атрымала статус горада?
У 1929 годзе
2) Селета Маладзечна мае статус “Культурная сталіца Беларусі”, а які горад афіцыйна атрымаў гэты статус першым?
Горад Полацк (2010)
3) 125-годдзе якога беларускага паэта, на чые словы напісана шмат вядомых песень, будзе адзначацца ў снежні?
Максіма Багдановіча
4) Назавіце кампазітара і аўтара слоў песні “Купалінка”?
Музыка Уладзіміра Тэраўскага, словы Міхася Чарота
5) Якія народныя артысты Беларусі пачыналі свой шлях у ВІА “Верасы”?
Народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская
Дана ЗАКРЭЎСКАЯ