Опубликовано: 25 сентября 2015, 16:19
53

Білет на оперу “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” выйграў Валерый Трацяк з Маладзечна

Опера "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт" адбудзецца сёння, 25 верасня, на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры Маладзечна.

Па ўмовах конкурсу, білет атрымоўвае карыстальнік, які трэцім дашле верныя адказы, а таксама адзначыцца ў каментарах.

Валерый Трацяк выканаў усе ўмовы і стаў пераможцам.

Валерый – актыўны чытач партала Край.бай. Часам дасылае нам здымкі для фотафактаў.

– Паколькі я рэгулярна чытаю навіны на сайце, то розыгрыш не заўважыць не мог. Адразу прыняў рашэнне ўдзельнічаць у конкусе. Пытанні мне падаліся вельмі простымі, знайсці адказы было няцяжка. Вельмі задаволены, што атрымаецца паглядзець оперу цалкам, бо раней чуў толькі некалькі арый, якія мне спадабаліся.

Адказы на пытанні:

1. Якім наміналам у 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў залатую манету "Міхал Клеафас Агінскі"?

10 руб.

2. Які твор Агінскага разглядаўся як варыянт дзяржаўнага гімна Беларусі?

“Паланез Агінскага” (“Развітанне з Радзімай”)

3. Які год прызнаны ЮНЕСКА годам Агінскага?

2015 г.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел. Жадаем перамогі ў наступных розыгрышах. Сачыце за навінамі!

Валерыя віншуем з чаканай перамогай і жадаем атрымаць такія ж эмоцыі, якія ён меў ад арый гэтай оперы.

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.