Опубликовано: 27 августа 2014, 12:52
57

25 жніўня Глыбокае сустрэла ўдзельнікаў фестывалю «Magnificat-2014» (ФОТА)

Х юбілейны Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2014» пачаўся 24 жніўня ў Мінску, а зараз праходзіць у Глыбокім. На бліжэйшыя дні ўдзельнікі кінафестывалю запланавалі выезды ў Мосар, Удзела, Івесь.

Сустракалі глыбачане гасцей хлебам-соллю і песнямі пад гармонік.

Изображение 4

Изображение 5

У зале пасяджэнняў райвыканкама старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат павітаў удзельнікаў фестывалю і пажадаў усім прыемнага прагляду кінафільмаў.

Изображение 9

Изображение 10

Заснавальнік і арганізатар «Magnificat-2014» рэжысёр Юрый Гарулёў адзначыў, што Глыбокае для ўдзельнікаў фестывалю за гэтыя гады стала родным і блізкім.

Изображение 27

– У год святкавання 600-годдзя вашага горада мы таксама адзначаем юбілей – 10-годдзе. Хоць гэты тэрмін і непараўнальны з вашым, але для нас вельмі вялікі і вельмі значны, – падкрэсліў Юрый Гарулёў.

Изображение 26

Кіраўнік фестывалю пажадаў глыбачанам вялікіх поспехаў і росквіту.

Пасля сустрэчы мясцовыя жыхары разам з гасцямі горада прайшлі шэсцем да Парка Перамогі і ўсклалі вянкі і кветкі.

Изображение 15

Изображение 11

Изображение 13

Изображение 12

Изображение 14

Изображение 16

Изображение 17

На фестывалі хрысціянскіх фільмаў «Магніфікат» ужо пачаліся конкурсныя прагляды. Першы фільм, што паказалі ў Глыбокім, – «Зіма міне» беларускага аўтара і рэжысёра Таццяны Кіракозавай.

Изображение 8

За пяць дзён журы прагледзіць больш за 40 карцін з 16 краін. Геаграфія краін-удзельніц юбілейнага фестывалю ўражвае: Арменія, Вялікабрытанія, Грузія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Сербія, ЗША, Украіна, Францыя, Харватыя, Польшча, Расія і Беларусь.

Сярод краін, якія ўдзельнічаюць упершыню, – Казахстан і Македонія.

Изображение 25

Сярод рэжысёраў, якія даслалі свае працы на конкурс, – Вольга Дашук, Ірына Волах, Аляксандр Купрын, Кшыштаф Журоўскі, Юрый Каліна, Юрый Захватаеў і іншыя.

Изображение 1

Рэжысёры прывезлі дакументальнае кіно, фільмы-партрэты, мультыплікацыю. Гэтыя работы пакажуць не толькі прыхільнікам «духоўнага» жанру, а таксама на прадпрыемствах і ў дзіцячай бібліятэцы.

Изображение 6

Изображение 22

Изображение 21

Изображение 23

Изображение 24

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 7

Изображение 20

Изображение 29

Изображение 28

Усе навіны аб «Magnificat-2014» – у  спецыяльнай рубрыцы партала Край.бай.

Анастасія ЖУРАЎСКАЯ
Фота аўтара

Читайте также

В Молодечно мужчину, который взял у новой знакомой золотое кольцо, чтобы сделать ей сюрприз, суд приговорил к 6 месяцам ограничения свободы и штрафу 1680 рублей
Прокуратура Молодечненского района поддержала в суде государственное обвинение по уголовному делу в отношении ранее не судимого и не привлекавшегося к административной ответственности гражданина Республики Беларусь по части 1 статьи 211 Уголовного кодекса (растрата имущества лицом, которому оно вверено).
«Динамо-Молодечно» уступает «Юности» и завершает сезон, оставаясь в четверке сильнейших
Хоккеисты столичной «Юности» вышли в финал Кубка Президента после победы в полуфинальной серии плей-офф экстралиги над «Динамо-Молодечно».
Кто должен ответить за стихийную свалку возле деревни в Вилейском районе?
Жительница деревни Гуторовщина Вилейского района обнаружила недалеко от своей деревни стихийную свалку. Об этом пользователь Анастасия сняла видео и выложила в TikTok.