Опубликовано: 14 июля 2023, 14:33
5038

«12 километров настоящей жизни!» Путешествуем на лодках по реке Узлянка под Мяделем

«12 кіламетраў сапраўднага жыцця!» Так сказаў пра сплаў па рацэ Вузлянка малады хлопец, калі я спытала пра яго ўражанні, вяртаючыся на аграсядзібу «Вузлянка» пасля падарожжа.

Можа для каго такі адпачынак справа прывычная, а мы з сяброўкай і яе дачкой адправіліся ў сплаў па рацэ ўпершыню. Выбар паў на раку Вузлянку, як бліжэйшае і больш вядомае нам месца.

1689333327

Адразу на стаянцы ўразілі вялізарныя разваліны старога млына і вадаспад. Цудоўная лакацыя для фотаздымкаў.

Пасля інструктажу, апрануўшы выратавальныя камізэлькі і атрымаўшы ў рукі вёслы, мы апынуліся сам-насам з ракой і лодкай. Мяне адразу панясло да супрацьлеглага берага і лодка ўтыркнулася носам у трысцёг. Было сапраўды смешна і хацелася сказаць: «Усё, прыплылі!»

1689333348

Але замінка доўжылася пару мінут, паступова стала зразумела, якія рухі вясла куды кіруюць лодку і нос яе стаў у патрэбным напрамку!

Прапрылі пад апорамі маста, што знаходзіцца ў канцы вёскі Вузла і апынуліся нібы ў чароўным царстве! Прыгажосць берагоў неймаверная, словамі проста не апісаць! Але любавацца не было калі, бо рака пастаянна віляе ўлева-управа і трэба было веславаць так, каб упісвацца ў гэтыя павароты. А ў нас жа кампанія так сабе ўмельцаў, селі ў лодкі ўпершыню. На дне ракі ўдадатак шмат розных караг, паваленых дрэў і камянёў. Пару разоў лодка садзілася на іх пузам і прыходзілася папацець, каб саскочыць.

1689333365

Наогул, у адзіночку плыць я б не раіла. Бярыце яшчэ каго ў кампанію на выпадак такіх вось сітуацый, каб маглі дапамагчы. У нейкім месцы мы так і штурхалі адзін аднаго з вялікага сукаватага браўна, інакш бы так і боўталіся, седзячы на дрэве!

1689333301

Навык веславання прыходзіць хутка, праз пару кіламетраў мы ўжо лёгка абыходзілі перашкоды і я дастала тэлефон, каб зрабіць фотаздымкі.

Прыкладна пасярэдзіне шляху абсталявана стаянка, можна было адпачыць, але там знаходзілася ўжо вялікая кампанія і мы вырашылі знайсці месца далей. Аб чым потым пашкадавалі, бо берагі ўсюды крутыя і не так проста прысунуцца куды з лодкай. Так і граблі без перадыху ўсе 12 кіламетраў. Праўда, нікуды не спяшаліся, месцамі клалі вёслы на лодку і проста кружыліся па волі плыні, здымаючы навакольную прыгажосць.

1689333309

Рака паступова паглыбляецца. Бліжэй да фінішу ў мяне вясло ледзь дастала дно, калі вырашыла праверыць глыбіню. Затое і цячэнне больш павольнае, веславаць лягчэй, прасцей своечасова абплываць перашкоды, якія сустракаюцца нават на глыбіні.

1689333347

Пад канец я даволі такі прытамілася, а яшчэ спаліла на сонцы ногі і нос, таму надпіс «фініш праз 300 метраў» вітала словамі: «Ура!»

На фінішы мы пазванілі арганізатару і за намі прыехала машына, адвезла ў аграсядзібу у вёску Вузла, дзе чакаў сытны абед.

Хачу сказаць, што гэта цудоўны варыянт актыўнага адпачынку, плюс яшчэ і поўны тэлефон кантэнту для сацыяльных сетак. Толькі бярыце сабе пітную ваду абавязкова, кепку з вялікім казырком і чаго перакусіць, калі апынецеся на стаянцы. І ўсё, можна пакараць рэкі.

Зоя СЕРАДА

Фота і відэа аўтара

Читайте также

Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.
Где появится новый ядерный проект – в Могилевской области или в Островце?
В Беларуси специалисты оценивают две площадки, потенциально пригодные для строительства в стране второй АЭС.
ДТП в Мяделе: столкнулись местный житель и минчанин
Дорожно-транспортное происшествие произошло в Мяделе по улице Юбилейной возле магазина «Копеечка».