Опубликовано: 11 марта 2013, 16:17
151

Памяць герояў паўстання 1863 года ўшануюць у Маладзечанскім раёне

Удзельнікі ўрачыстасці 21 сакавіка наведаюць магілы паўстанцаў каля вёскі Плябань, ускладуць кветкі, запаляць свечкі. Запланаваныя выступленні гісторыкаў, краязнаўцаў і бардаў.

Суполка ВКонтакте “Дзень памяці ў в. Плябань” нагадвае, што сёлета спаўняецца 150 гадоў з таго дня, як у бітве каля вёсак Свечкі і Плябань (цяпер Маладзечанскага раёна) падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі казакамі загінулі ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў: кіраўнік паўстання на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы Ігнацы Сулістроўскі.

Даведка: Юльян Бакшанскі (1824–4.4.1863) – удзельнік вызваленчага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Тупальшчына Свянцянскага павета (цяпер Смаргонскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі. За сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі i хаванне забароненых кніг у 1842 годзе сасланы ў Разанскую губернію. У 1846-м вярнуўся з выгнання i ў сакавіку 1847-га напісаў "Адозву да смаргонскіх сялян", у якой заклікаў аб'яднацца з мяшчанамі i салдатамі i выступіць супраць памешчыкаў. Выказваў ідэю аб рашаючай ролі народных мас у жыцці грамадства, разглядаў народнае паўстанне як асноўны сродак вырашэння сацыяльных i нацыянальных праблем. Арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынску да 1858 года. У 1863-м на радзіме арганізаваў i ўзначаліў атрад паўстанцаў i ў сутычцы з урадавымі войскамі загінуў у вёсцы Свечкі. Пахаваны ў вёсцы Плябань Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён).
spadchyna.net

Прадстаўнік “Ініцыятывы пашпартызацыі могілак у Плябані” Аляксей Друпаў 21 сакавіка на ўрачыстасці раскажа аб праведзенай рабоце і планах па пашпартызацыі.

Магіла паўстанцаў

Изображение 1

Паводле інфармацыі на старонцы суполкі, у канцэрце-выступе прымуць удзел барды Таццяна Беланогая і Раман Яраш, музыканты Віктар Сямашка, Сяржук Войта, гісторык і краязнаўца Аляксандр Харытон, супрацоўнікі мастацкай галерэі і іншыя.

Паводле інфармацыі vk.com
Фота з сайта radikal.ru

Читайте также

В Вилейке водитель совершил наезд на пешехода. Пострадавшему потребовалась помощь медиков
Дорожно-транспортное происшествие произошло в Вилейке 15 марта около 8 часов 55 минут.
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.
От тракториста до начальника производства. Нашли актуальные вакансии в Вилейском районе с зарплатой от 2 тысяч рублей
На официальном портале государственной службы занятости опубликован ряд вакансий с высокой зарплатой. По состоянию на 12 марта на сайте мы нашли несколько десятков организаций и предприятий, где есть предложения с заработной платой от 2 тысяч белорусских рублей и выше.