Опубликовано: 14 февраля 2014, 14:21
45

Дзяржаўтаінспекцыя: У Браславе 12 лютага кіроўца аўтобуса няправільна выбраў хуткасць і таму з'ехаў у кювет

Як паведамлялася раней, у сераду, 12 лютага, па дарозе на працу 27 жыхароў Браслава трапілі ў аварыю.

Партал Край.бай пісаў аб гэтым.

Падрабязнасці дарожна-транспартнага здарэння, аб якіх расказаў Юрый Лаўрыновіч, старшы інспектар ДПС АДАІ, публікуе сайт “Браслаўскай звязды”.

Раніцай вадзіцель аўтобуса СВК “Маяк Браслаўскі”, які кожны будны дзень забірае ў горадзе работнікаў гаспадаркі, як заўсёды, адправіўся ў рэйс. Калі ўсе пасажыры ўжо былі ў аўтобусе, ён накіраваўся ў бок сельгасгаспадаркі. Пад'язджаючы да аўтазапраўкі, вадзіцель няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў стан дарожнага пакрыцця, дапусціў занос транспартнага сродку, з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку ДТЗ адна пасажырка атрымала ўдар пазваночніка груднога аддзела, на месцы аварыі яе абследавалі ўрачы ЦРБ. Астатнія, на шчасце, не пацярпелі. Аўтобус атрымаў механічныя пашкоджанні.

Да адказнасці ў ДТЗ прыцягнуты начальнік ЛДД ДЭУ-34 за не пачышчаную і не пасыпаную своечасова дарогу.

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

В Мядельском районе подросток ударил мужчину ногой в лицо. Рассказываем, что решил суд
Судом Мядельского района в открытом судебном заседании рассмотрено уголовное дело. На скамье подсудимых – несовершеннолетний.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.
«Волшебная кисточка»: МОДТ подарит детям новый спектакль
Сегодня, 3 июня, на сцене Минского областного драматического театра прошла сдача спектакля для детей «Волшебная кисточка».