Молодечно 6 июля отпразднует День города и Купалье. Смотрите программу
6 июля в Молодечно пройдет праздничное мероприятие, посвященное 636-летию города и народному празднику Купалье.
Як паведамляе mdk.by, з 15.00 да 17.00 у Амфітэатры будзе праходзіць святочная канцэртная праграма «Хочу признаться городу в любви” з удзелам творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі Маладзечанскага раёна.
З 15.00 да 21.00 адбудзецца выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя майстар-класы, работа інтэрактыўных пляцовак у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі.
У 17.00 танцавальны вечар «Купальскі карагод» у рамках праекта «RetroDANCE» на пляцоўцы каля Амфітэатра.
З 19.00 да 21.00 вас чакаюць дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма «Купальская зорка» і дзіцячая пазнавальна-гульневая праграма «Сонейка гуляла, дзетак забаўляла».
Месца правядзення — пляцоўка каля Амфітэатра.
У 21.30 тэатралізаванае прадстаўленне «Кветка шчасця і кахання» з удзелам творчых калектываў Палаца культуры г. Маладзечна.
Кульмінацыяй свята стане фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча ў 23.00.
Фотографии носят иллюстративный характер
Афиша Дворца культуры г. Молодечно