У Заслаўі на Дзень беларускага пісьменства 6-7 верасня ажывуць розныя эпохі (ПРАГРАМА)
У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў Заслаўі.
У рамках свята 3 верасня распачалася Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, якая працягнецца да 7 верасня.
Вось яе маршрут:
(Мінск – Святое Поле каля в. Загор'е, в. Сталавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – храм Святой Троіцы, в. Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – храм блгв. князя Аляксандра Неўскага, в. Загор’е-Сенненскае Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці – Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, в. Гнесічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці – кафедральны сабор свц. Міколы Цудатворцы, крыптавы храм роўнаап. Мяфодзія і Кірылы, г. Навагрудак Гродзенскай вобласці – асвячэнне Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга падвор’я Свята-Благавешчанскага жаночага манастыра, в. Вялічкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці – храм Усіх Святых, крыптавы храм вмч. і ацаліцеля Панцеляімана, г. Ліда Гродзенскай вобласці – храм роўнаап. Канстанціна і Алены, г. Валожын Мінскай вобласці – храм прар. Іліі, г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці – прыход Успення Прасвятой Багародзіцы, п. Калодзішчы Мінскага раёна – прыход Увазнясення Гасподняга, п. Ждановічы Мінскага раёна – храм Праабражэння Гасподняга, г. Заслаўе Мінскага раёна).
Праграму свята беларускага пісьменства ў Заслаўі на 6-7 верасня апублікаваў сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
6 верасня
г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
(пр-т Незалежнасці, 116)
10.00-12.00 – Міжнародны круглы стол “Сугучча: Літаратура як люстэрка эпохі”
з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.
– Прэзентацыя альманаха “Сугучча”.
г. Заслаўе, Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў (вул. Савецкая, 26)
11.00-15.00 – Навукова-практычная канферэнцыя “Заслаўскія чытанні”.
Фестываль кнігі і прэсы (Цэнтральная плошча)
12.00-19.00 – Павільён “Кнігі і прэса Беларусі”.
– Экспазіцыя кніг-пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”.
– Праект “70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца…”.
Фотавыстаўка “Пераможцы”.
– Экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
– “Ля вытокаў кнігавыдання”. Дэманстрацыя дзеючых друкаванага станка XVI стагоддзя і афортнага станка пачатку ХХ стагоддзя, старажытнага спосабу вытворчасці паперы.
– Прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны, надрукаванай па старажытных тэхналогіях.
– Аўтарскі праект У. Ліхадзедава, газеты “СБ. Беларусь сегодня”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” “У пошуках страчанага” – выстаўкі “Мінск. Падарожжа ў часе”, “Імгненні Першай сусветнай вайны”.
– Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі кнігі і прэсы.
– Святочны гандаль кнігай.
Сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча)
12.00-19.00 – Прэзентацыі выдавецкіх праектаў, СМІ.
– Гістарычная тэатралізаваная экспазіцыя “Заслаўскі дворык”:
канцэртная праграма з удзелам ансамбляў старадаўняй музыкі, тэатральных калектываў.
– “Жывыя скульптуры” (летапісцы, пісьменнікі, героі літаратурных твораў і г. д.) ствараюць імітацыю гарадской вуліцы эпохі Асветы.
– Праграма “Пад покрывам сівых стагоддзяў” (эпоха сярэдневякоўя):
рыцарская культура, майстар-класы па сярэдневяковых танцах.
– “Фальклорная вандроўка”:
выступленні фальклорных калектываў, майстар-класы па пабытовых танцах.
– Праграма “Маладыя галасы Міншчыны”.
вул. Вялікая
12.00-19.00 – Выстаўка “Міншчына інфармацыйная”.
– Прэзентацыі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, рэгіянальных
бібліятэк, друкарняў.
Пляцоўка каля Храма Праабражэння Гасподняга
(Гарадскі вал)
12.00-19.00 – Выстаўка-продаж праваслаўнай літаратуры.
Сцэнічная пляцоўка “Літаратурнае кафэ”
(вул. Савецкая)
12.00-19.00 – “Літаратурная мазаіка”:
конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны, “адкрыты марафон” для паэтаў.
– Прэзентацыі выдавецкіх праектаў.
Маладзёжная акцыя “Чытай па-беларуску” – папулярызацыя творчасці беларускіх паэтаў.
– “Юбіляры 2014 года” – папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў 2014 года.
– Канцэртная праграма народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.
– Буккросінг.
Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка талентаў”
(Дзіцячы парк культуры і адпачынку)
12.00-19.00 – Свята “Чароўны свет дзяцінства”:
– “Пернікавы фэст” – святочнае кірмашовае шэсце ў стылізаваных беларускіх строях.
– Дэманстрацыя тэматычнай сувенірнай і кулінарнай прадукцыі.
– “Батлейка”, літаратурныя персанажы.
– Выставачныя экспазіцыі дзіцячых бібліятэк, дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі, выстаўка-продаж, майстэрні.
– Сустрэчы з дзіцячай кнігай і прэсай.
– Выступленні дзіцячых калектываў.
– Гульнёвыя атракцыёны.
– Майстар-класы “Россып талентаў” па розных дэкаратыўна-прыкладных тэхніках.
– Пленэр “Расфарбуй мару”.
– Конкурс “Юныя таленты”.
– Інтэрактыўная пляцоўка “Жывая кніга”.
– Выстаўка малюнкаў “Новыя ілюстрацыі да старых любімых кніг”.
– Выстаўка “Кніга – рэліквія маёй сям’і”.
– Канцэртная пляцоўка “Як апець гэту зямлю” па творах беларускіх паэтаў і празаікаў.
Заслаўская сярэдняя школа №1 (вул. Савецкая, 28)
12.00-19.00 – Выстаўка-прэзентацыя “Беларусь: гасціннасць без межаў”.
Дом культуры “Світанак” (вул. Савецкая, 93)
12.00-19.00 – Выстаўкі “Янка Купала і тэатр”, “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”.
Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў (вул. Савецкая, 26)
12.00-19.00 – Выстаўка “Ад юбілею да юбілею”.
вул. Савецкая
12.00-19.00 – Выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці “Рамесніцкі гасцінец”.
вул. Савецкая
12.00-19.00 – Выстаўка “Міншчына запрашае”: аграэкатурызм, выдатныя мясціны Мінскай вобласці.
вул. Савецкая
12.00-19.00 – Крама “Беларускія прысмакі”.
Дом культуры “Світанак” (вул. Савецкая, 93)
14.00-16.00 – Конкурс юных чытальнікаў Мінскай вобласці “Жывая класіка”.
– Падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!”
Дзіцячы парк культуры і адпачынку (вул. Савецкая)
19.00-19.30 – Адкрыццё Дзіцячага парку культуры і адпачынку.
Цэнтральная плошча
19.45-20.00 – Адкрыццё помніка князю Ізяславу – заснавальніку горада.
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Гарадскі вал)
20.30-22.00 – Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства.
– Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.
– Мастацка-тэатралізаваная дзея “Залатая калекцыя беларускага пісьменства”.
7 верасня
г. Заслаўе Храм Перамянення Гасподняга
(Гарадскі вал)
08.00-11.00 – Пасадка Сада Малітвы.
– Божая літургія ў храме Перамянення Гасподняга.
Фестываль кнігі і прэсы (Цэнтральная плошча)
10.00-18.00 – Павільён “Кнігі і прэса Беларусі”.
– Экспазіцыя кніг-пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”.
– Праект “70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца…”.
Фотавыстаўка “Пераможцы”.
– Экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
– “Ля вытокаў кнігавыдання”. Дэманстрацыя дзеючых друкаванага станка XVI стагоддзя і афортнага станка пачатку ХХ стагоддзя, старажытнага спосабу вытворчасці паперы.
Прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны, надрукаванай па старажытных тэхналогіях.
– Аўтарскі праект У. Ліхадзедава, газеты “СБ. Беларусь сегодня”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” “У пошуках страчанага” – выстаўкі “Мінск. Падарожжа ў часе”, “Імгненні Першай сусветнай вайны”.
– Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі кнігі і прэсы.
– Святочны гандаль кнігай.
Сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча)
10.00-18.00 – Прэзентацыі выдавецкіх праектаў, СМІ.
– Гістарычная тэатралізаваная экспазіцыя “Заслаўскі дворык”:
канцэртная праграма з удзелам ансамбляў старадаўняй музыкі, тэатральных калектываў.
– “Жывыя скульптуры” (летапісцы, пісьменнікі, героі літаратурных твораў і г. д.) ствараюць імітацыю гарадской вуліцы эпохі Асветы.
– Праграма “Пад покрывам сівых стагоддзяў” (эпоха сярэдневякоўя):
рыцарская культура, майстар-класы па сярэдневяковых танцах.
– “Фальклорная вандроўка”:
выступленні фальклорных калектываў, майстар-класы па пабытовых танцах.
– Праграма “Маладыя галасы Міншчыны”.
Пляцоўка каля Храма Праабражэння Гасподняга
(Гарадскі вал)
– 10.00-18.00 – Выстаўка-продаж праваслаўнай літаратуры.
Сцэнічная пляцоўка “Літаратурнае кафэ”
(вул. Савецкая)
10.00-18.00 – “Літаратурная мазаіка”:
конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны, “адкрыты марафон” для паэтаў.
– Прэзентацыі выдавецкіх праектаў.
– Маладзёжная акцыя “Чытай па-беларуску” – папулярызацыя творчасці беларускіх паэтаў.
– “Юбіляры 2014 года” – папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў 2014 года.
– Канцэртная праграма народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.
– Буккросінг.
Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка талентаў”
(Дзіцячы парк культуры і адпачынку)
10.00-18.00 – Свята “Чароўны свет дзяцінства”:
– “Пернікавы фэст” – святочнае кірмашовае шэсце ў стылізаваных беларускіх строях.
– Дэманстрацыя тэматычнай сувенірнай і кулінарнай прадукцыі.
– “Батлейка”, літаратурныя персанажы.
– Выставачныя экспазіцыі дзіцячых бібліятэк, дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі, выстаўка-продаж, майстэрні.
– Сустрэчы з дзіцячай кнігай і прэсай.
– Выступленні дзіцячых калектываў.
– Гульнёвыя атракцыёны.
– Майстар-класы “Россып талентаў” па розных дэкаратыўна-прыкладных тэхніках.
– Пленэр “Расфарбуй мару”.
– Конкурс “Юныя таленты”.
– Інтэрактыўная пляцоўка “Жывая кніга”.
– Выстаўка малюнкаў “Новыя ілюстрацыі да старых любімых кніг”.
– Выстаўка “Кніга – рэліквія маёй сям’і”.
– Канцэртная пляцоўка “Як апець гэту зямлю” па творах беларускіх паэтаў і празаікаў.
Заслаўская сярэдняя школа №1 (вул. Савецкая, 28)
10.00-18.00 – Выстаўка-прэзентацыя “Беларусь: гасціннасць без межаў”.
Дом культуры “Світанак” (вул. Савецкая, 93)
10.00-18.00 – Выстаўкі “Янка Купала і тэатр”, “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”.
Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў (вул. Савецкая, 26)
10.00-18.00 – Выстаўка “Ад юбілею да юбілею”.
вул. Савецкая
10.00-18.00 – Выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці “Рамесніцкі гасцінец”.
вул. Савецкая
10.00-18.00 – Выстаўка “Міншчына запрашае”: аграэкатурызм, выдатныя мясціны Мінскай вобласці.
вул. Савецкая
10.00-18.00 – Крама “Беларускія прысмакі”.
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Гарадскі вал)
12.00-13.20 – Ушанаванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года.
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Гарадскі вал)
13.30-14.30 – Тэатралізаваная прэзентацыя “Вяртанне святыняў”.
Галоўная сцэнічная пляцоўка (Гарадскі вал)
16.00-18.00 – Урачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства.
– Цырымонія перадачы эстафеты свята.
– Канцэрт.
Сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча)
20.00-22.00 – Дыска-акцыя “ДАНС БАТЛейка”.
Паводле сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь