Першыя буслы прыляцелі ў Беларусь (ФОТА)
Першыя два белых буслы былі заўважаны 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска Мінскай вобласці. Яны ляцелі ў паўднёва-усходнім накірунку.
Аб гэтым паведамляе сайт грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Зусім нядаўна прылет буслоў святкавалі нашыя суседзі – белы бусел усю ноч правеў на прыдарожным ліхтары ў Польшчы, Балеславецкім павеце, у мясцовасці Крушын. А праз некалькі дзен першыя веснікі вясны былі адзначаны і ў нашай краіне.
Першы белы бусел у Польшчы
Цікава, што пару назіранняў белых буслоў былі зарэгістраваны яшчэ ў пачатку сакавіка, але, па словах Ірыны Самусенка, супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, гэта хутчэй птушкі, якія па пэўных прычынах засталіся зімаваць на Радзіме. Так, напрыклад, быў заўважаны бусел у раёне Турава Гомельскай вобласці.
Паводле сайта грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”