Опубликовано: 22 мая 2012, 14:36
24

Першы міжнародны фестываль агню ўпершыню прайшоў у Мінску (ФОТА)

На стадыёне “Трактар” у Мінску “запальвалі” фаершчыкі. Людзі, якія ў наўпростым сэнсе слова любяць жартаваць з агнём.

Праграма распачалася паказальнымі выступамі. Аматары агню з Літвы і Украіны танцавалі з вогненнымі веерамі ды круцілі вогненныя палкі, паведамляе budzma.org.

Изображение 1

Digrease’s Buffon Theatre

Афіцыйную частку вогненнага спаборніцтва адкрылі беларусы Digrease’s Buffon Theatre з пастаноўкай “Алхімік” паводле твора Гётэ “Лясны цар”. Калі першыя беларусы ўразілі драматургіяй і акторскай гульнёй, то другія – каманда “Маоры” – “запалілі” публіку піратэхнічна-вогненным відовішчам. Дарэчы, “Маоры” – невыпадковая назва. Былі такія плямёны ў Новай Зеландыі. У межах некаторых культаў яны круцілі на вяроўках каменьчыкі, абгорнутыя ў тканіну. Такі прыбамбас называўся «поі» – «мяч на вяроўцы». Сёння поі – адзін з самых распаўсюджаных прылад для фаершчыкаў.

Элементаль

Изображение 2

Беларускі тэатр агню “Элементаль” выправіўся ў космас. Павал Абакумаў (адзін з пачынальнікаў фаер-шоў на Беларусі) са сваім калегам па тэатры выйшлі на сцэну ў марсіянскіх касцюмах. За плячыма касманаўтаў – срэбныя заплечнікі, адкуль у патрэбны момант павалілі іскры, ператвараючы касмічных падарожнікаў у лятучых вогненных коней.

Изображение 3

Гефест

Вогненны канцэрт ад гурта “Гефест” (гітарысты на хадулях і ў языках агню). Літоўскія ўдзельнікі ў скураных ботах і панчохах “запалілі” хэві-метал-шоў з вогненнымі палкамі.

Изображение 4

Шоў на “Трактары” скончылася ўначы.

Па матэрыялах budzma.org



Читайте также

«Вся деревня в шоке». Под Сморгонью после пожара в доме хозяина откачивали 25 минут и не спасли
Частный жилой дом горел 29 марта в деревне Расло Сморгонского района. Спасатели были на пожаре через 13 минут после сообщения и вынесли хозяина на улицу.
В Беларуси на грубые нарушения ПДД обещают жесткую реакцию вплоть до уголовного дела
Белорусов предупреждают, что на грубые нарушения последуют самые жесткие меры реагирования.