Опубликовано: 21 октября 2013, 14:18
41

Дабрачынны фонд "Вяртанне" абвесціў музычны конкурс для моладзі “Песні.by”

Напішы песню на верш беларускага паэта і паўдзельнічай у запісе дыска.

"Сябры, дабрачынны фонд “Вяртанне” абвесціў музычны конкурс “Песні.by”. Час прыёму заявак на яго падоўжаны да 31 снежня, – гаворыцца ў прэс-рэлізе конкурсу, які даслалі на пошту Kraj.by яго арганізатары. – Калі вы спяваеце, пішаце музыку і хочаце запісацца на сапраўднай студыі, удзельнічайце ў конкурсе. Для гэтага вам трэба выбраць верш беларускага паэта і праспяваць яго песняй.

Помніце, колькі цудоўных песень было створана на словы беларускіх паэтаў 20, 30 і нават 50 гадоў таму! І сёння на любым застоллі іх спяваюць розныя пакаленні. Што ж замінае нам рабіць такія ж выдатныя кампазіцыі? Разгортваем школьны падручнік па беларускай літаратуры, ідзем у бібліятэкі і выбіраем радкі, якія здольныя закрануць нашыя пачуцці!"

Палажэнне аб конкурсе “Песні.by”

1. Агульныя палажэнні

Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне” (г.Мінск) аб’яўляе конкурс песень на словы беларускіх паэтаў на беларускай мове.

2. Мэты і задачы конкурсу

Асноўнымі мэтамі і задачамі правядзення конкурсу з’яўляюцца:

- папулярызацыя чытання паэзіі сярод дзяцей і моладзі на беларускай мове;

- заахвочванне школьнікаў да самарэалізацыі праз музыку;

- развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу.

3. Умовы, тэрмін і парадак правядзення конкурсу

Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 8 да 21 года ўключна. Ім прапаноўваецца выбраць верш беларускага паэта на беларускай мове і праспяваць яго ў любым жанры і стылі: ад акапэльнага выканання хорам (не больш за восем чалавек) да выканання ў джаз- і рок-камандах. Аўтарам музыкі можа выступаць прафесійны кампазітар альбо калектыў аўтараў (у выпадку гуртоў).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2013 года даслаць відэазапіс з рэпетыцыі альбо аўдыёзапіс песні. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за два запісы.

Дасланыя на конкурс запісы не вяртаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права некамерцыйнага выкарыстання дасланых запісаў без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

4. Патрабаванні да афармлення запісаў

Да кожнага запісу павінна быць прыкладзена анкета з наступнай інфармацыяй: прозвішча, імя, імя па бацьку выканаўцы (у выпадку гуртоў – усіх выканаўцаў); узрост; назва верша і прозвішча паэта; назва навучальнай ўстановы (калі выканаўца вучыцца); зваротны адрас і нумар тэлефона (свой альбо бацькоў).

Запісы прымаюцца як на дысках, так і электроннай поштай па адрасе:

Фонд “Вяртанне”

222034, г. Мінск,

вул. Мар’еўская, д.7а, пам. 1, пак. 6

e-mail:viartannie2013@gmail.com

Кантактны тэлефон: +375-17-284-68-32.

5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыцяўляецца журы. Будзе вызначана не менш за 12 песень-пераможцаў. Іх выканаўцы атрымаюць магчымасць за кошт арганізатара конкурсу зрабіць аўдыёзапіс гэтай кампазіцыі на прафесійнай студыі. Песні пераможцаў выйдуць на асобным аўдыёдыску.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў студзені 2014 года. Умовы і час запісу пераможцамі песень на студыі будуць вызначаны дадаткова.

Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае дыск у падарунак.

Па матэрыялах прэс-рэліза конкурсу



Читайте также

Жители Нарочи под Вилейкой пожаловались властям на «кругосветный» автобус
С проблемой люди обратились к заместителю председателя Вилейского райисполкома Людмиле Слепцовой, когда она встретилась с трудовым коллективом Нарочской средней школы.
Нашествие динозавров в Молодечно! Динопарк-2! Работает во время школьных каникул!
ТОЛЬКО по 2 апреля в ТЦ «Спутник» (2-ой этаж, здание KFC ) НОВЫЕ АНИМАТРОННЫЕ ДИНОЗАВРЫ от создателей интерактивного динопарка ”Ожившие динозавры”!
В реанимации пришел в себя один из двух спасенных на Мядельщине рыбаков и сказал: «Нас было трое». Нашли труп третьего рыбака
Возле хутора Глубокий Ручей Мядельского района спасатели МЧС и сотрудники ОСВОД 24 марта из озера Большие Швакшты достали погибшего рыбака 1975 года рождения.