Опубликовано: 24 июля 2023, 12:35
3410

Зачем скинули с самолета будущего председателя колхоза и куда делся памятник Чапаеву, рассказывают жители деревни Лещинск возле Мяделя

Продолжаем проект «Я здесь живу». Знакомимся с жителями деревни Лещинск Мядельского района.

1690188747

Некалі гэта быў цэнтр калгаса імя Чапаева з сельскім клубам, васьмігадовай школай, бібліятэкай, крамай, ФАПам, паштовым аддзяленнем і нават камбінатам па пашыву адзення. 

Першымі Kraj.by сустрэліся пенсіянеры Валянціна і Вячаслаў Субачы. Жанчына палола кветкі ў гародчыку, яе муж рамантаваў вудачку. На прапанову расказаць пра жыццё вёскі яны адгукнуліся ахвотна. Расказалі, што выгадавалі трох сыноў, нядаўна згулялі залатое вяселле. Успомнілі мінулае.

1690188332

— Вось дзе наша хата цяпер, гэта была кантора, — пачынае Валянціна. — Калгас вялікі быў, фермы амаль у кожнай вёсцы стаялі, моладзі шмат, дзяцей. Вунь, бачыце, клуб стаіць, там вечарыны ладзілі, святы ўсялякія праводзілі. А цяпер нічога няма. Яшчэ ў Альхоўцы, мы так вунь той бок вёскі завём, яшчэ жывуць, а у нас тут два дома толькі з людзьмі. А тут, дзе наша хата, гэта людзі называюць Пішчы. А так, калі правільна, то ўсё гэта Ляшчынск. Добра, што жывём ля дарогі, машыны часта лётаюць — дачнікі з суседніх вёсак. Ну дык хоць паглядзіш, хто паехаў, нейкі рух, людзі. А так жа тут больш нічога і няма.

1690188308

Вось так выглядае цяпер будынак былога сельскага клуба.

—  Насупраць нас хату купілі некалькі гадоў таму, бульдозер прыгналі, чысцілі ўсё, траву гэту пасеялі, што каўром расце, мы ўжо думалі, што людзі парадак навядуць і будуць прыязджаць, —  працягвае жанчына. — Аж потым усё кінулі і зарастае ужо. У вёсцы працаваць трэба пастаянна, а моладзь цяпер не вельмі хоча!

Пра тое, якія клопаты турбуюць вяскоўцаў, узяўся расказаць гаспадар дома.

— Я вам скажу, аўтобус ходзіць ў нас тры разы на тыдзень, у сем гадзін раніцы і ў чатыры вечара. У пятніцу дачнікаў прывозіць, а ў панядзелак і аўторак назад вязе, — усміхаецца Вячаслаў. — На работу каму, то на аўтобусе не паездеш ніяк.

1690188353

Размову падхоплівае Валянціна:

— Такая Люда Варанец у нас жывець, яна ў бальніцы працуе. Калі аўтобус ёсць, то раніцай яна на ім едзе, а назад за ёй пад’язджаюць.

1690188363

Расказаў  Вячаслаў Субач і пра аўталаўку, якая прыязджае два разы на тыдзень, у панядзелак і пятніцу.

— Адзін раз пайшоў хлеба купіць — у іх рэшты няма, так і не купіў. А бывае, што і проста хлеба няма. Праўда, калі што заказваеш, то прывязуць.  Солі можна хоць 10 кіль заказаць, цукар прывозяць. Але ж цэны высокія. Як каму няма на чым у Кабыльнік (вёска Нарач - аўт.) пад’ехаць, то купляюць у аўталаўцы, а я лепш там куплю што мне трэба.

1690188388

Старшыню калгаса скінулі з самалёта, а помнік Чапаеву знік 

Недалека ад сям'і Субач жыве Вячаслаў Камсюк. 

1690188362

— Вось шкада, што ўжо памёр Леанід Вікенцьевіч Шандро, ён бы вам шмат расказаў. Гэта ж самы першы старшыня наш быў. Яго з самалёта скінулі з разведгрупай, ваяваў тут. А пасля вайны накіравалі ў наш калгас. Дык ён расказваў, што цэлае лета з ружжом у бані спаў, баяўся, што прыйдуць да яго хлопцы з банды, якая ля вёскі Белаўшчына сядзела.

Вячаслаў працаваў шафёрам у мясцовым калгасе імя Чапаева. За сваю працу мае Ордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені. 

—  У нас і помнік Чапаеву стаяў. На тыя грошы за яго тысячу рублёў заплацілі. Была і мемарыяльная дошка з фаміліямі загінуўшых салдат. Здаецца, помнік цяпер у некага ў двары, а дошку дзе дзелі — не ведаю.

Мужчына не карыстуецца паслугамі аўталаўкі.

— Яе ж лавіць трэба з 14.00 да 17.00, бо ў які час яна прыедзе і дзе астановіцца, невядома. Каб было пэўнае месца і час прыезду, то ішоў бы і ведаў, што купіш тое, што трэба. Там і прадукты бываюць нясвежыя, і цэны вышэйшыя, чым у краме ў Кабыльніку. Мне прасцей сесці на машыну і туды з’ездзіць, чым аўталаўку лавіць.

Скардзіцца ен і на дарогу, на якой трасе, як на тарцы.

1690188351

— Зімой бывае, што і не пачысцяць, пакуль не прыйдзе час машыне смецце забіраць. Яна вунь да нас аж пад’язджае, тады ўжо прыедуць і расчысцяць. А летам трэба званіць і прасіць, каб грэйдэр пусцілі, — дзеліцца вясковымі клопатамі гаспадар. — Яшчэ пра дровы вам скажу. Вось я летась у студзені у сельсавеце стаў на чаргу на дровы, гэта каторыя дзяшовыя, па 50 рублёў. З сельсавета спіскі перадаюць у гартоп. Я чакаў аж да мая, каб можна было іх выпісаць у гартопе. У маі выпісаў і да гэтай пары не прывезлі. Прывязуць можа восенню, сырыя.  І як імі тапіць?

Не дачакаўшыся дроў па чарзе, выпісаў  у лясніцтве, адтуль прывязлі хутка, але не за 50, а за 220 рублёў. 

—  Ну, а так што ў нас? Людзей ужо мала засталося, хат можа дзесяць з усей вёскі. Вот, дажываем, як выходзіць, — сумуе Вячаслаў.

Для яго любыя дарогі не перашкода

Ужо на выездзе з вёскі, ля апошняй хаты, размаўляем з трактарыстам, які працуе ў Нацпарку «Нарачанскі».

Мікалай Саковіч аказаўся не вельмі ахвочы да гаворкі, але падзяліўся, што жонка зараз адпачывае ў Турцыі і пакуль што ён адзін на гаспадарцы. Трымае двух свіней і курэй. А вось кароў у вёсцы ўжо зусім няма.

1690188385
— А дзе на іх сена касіць? Раней калгас выдзяляў дзялкі, а цяпер або палі засеяныя, або некась і вольха. Ды і куплю я таго малака сабе!

Мікалай пахваліўся, што зарплата ў яго, па мерках раёна, нядрэнная, але і працаваць прыходзіцца «з васьмі да васьмі». На пытанне журналіста, ці добрыя дарогі да вескі, кажа з усмешкай:

— Я на сваім трактары дзе хочаш праеду, для мяне добрыя. А калі сур’ёзна, то самі ж ехалі — трасе.

Дарога і праўда такая, што не разгонішся. Тры кіламетры, што трэба праехаць ад Ляшчынска да пачатку асфальта, трасе добра.

Наогул, крыху сумна было глядзець на закінутыя будынкі і заросшыя двары дамоў.

1690188307

У размовах людзей таксама адчуваўся гэты сум па мінуламу, калі іх вёска жыла поўным жыццём і паўсюль гучалі галасы дзяцей.

1690188340

Зоя СЕРАДА

Фота аўтара

Читайте также

Дикие лошади, зубры и пара медведей. Узнали у работников Воложинского лесхоза, кто обитает в лесах и как двигаться при встрече с медведем
В числе судей III Чемпионата СМИ по колке дров были представители лесхозов Минской области. Познакомились с земляками из Воложинского района.
Смертельная авария в Ошмянском районе: водитель большегруза оказался под колесами своего автомобиля
Предварительно установлено, что утром 6 ноября 44-летний водитель тягача «Volvo» вблизи деревни Поляны столкнулся с автобусом, двигавшимся в попутном направлении.
«Болельщики аплодировали стоя». Молодечненцы крупно проигрывают Гомелю в мини-футбол и… получают за это благодарность зрителей
Молодечненская любительская команда МФК «Импульс» заявилась в 1/16 финала Кубка Беларуси по мини-футболу и 3 ноября на своем паркете Спортивно-развлекательного центра на этой первой стадии розыгрыша проиграла профессиональной дружине БЧ из Гомеля со счетом 3:8.