Пенсионерам в Мядельском районе нужен магазин одежды
Магазин «Родны кут» в деревне Нарочь Мядельского района закрылся несколько месяцев назад. Узнали, как обстоят дела с торговлей там сейчас.
Спачатку на дзвярах «Роднага кута» вісела паперка, што патрабуецца прадавец, а потым і яна знікла, і крама перестала працаваць.
Рэдакцыя Кraj.by вырашыла пацікавіцца, як сказалася закрыццё крамы на забеспячэнне жыхароў аграгарадка таварамі першай неабходнасці.
Будынак зачыненай крамы выдзяляецца сярод іншых сваёй недагледжанасцю і сумным запусценнем, хоць стаіць на самым відным месцы цэнтральнай плошчы.
Побач з прадуктовай крамай, у тым жа будынку, раней знаходзілася крама з прамысловымі таварамі і сталовая. Сталовую зачынілі даўно, там цяпер цырульня. А над ганкам былой прамыслой крамы вісіць шыльда «Магазин одежды «Семья», гандлюе там індывідуальны прадпрымальнік.
А вось прадуктовых крамаў там жа, на плошчы знаходзіцца некалькі, у тым ліку Еўраопт і мясная лаўка. Асартымент прадукцыі проста шыкоўны, не горш, чым у гарадах.
Жыхары вёскі падцвердзілі, што прадуктаў у крамах хапае, абы грошы былі купляць. Адзінае, па чым яны сумуюць, гэта батоны з мясцовай пякарні, якая працуе ў курортным пасёлку Нарач.
— Я раней толькі нашы батоны і браў, — дзеліцца адзін з жыхароў, які назваўся Віктарам. Яны смачныя, як раней, пры саюзе былі, саладкаватыя такія. А часнікі іх не возяць, толькі здалёку. Дык цяпер ужо або вілейскія, або камароўскія бяру, мінскія зусім не люблю!
Дастаткова багаты выбар не толькі прадуктаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі таргуюць і будаўнічымі матэрыяламі, і бытавой хіміяй, і гаспадарчымі таварамі, нават аўтазапчасткі і аўтамабільныя прылады можна набыць у наяўнасці і пад заказ у некалькі магазінчыках.
Адзінае, на што скардзіліся жыхары — няма дзе апрануцца.
Прычым, універмаг зачынілі не толькі ў аграгарадку Нарач, але і ў раённым цэнтры. Хочаш набыць вопратку — едзь у Маладзечна або ў Мінск. Пасля закрыцця Мядзельскага ўнівермага людзі пісалі ў МАРТ і ў адказ атрымалі спіс прыватных крамаў, дзе можна набыць беларускае адзенне. Толькі прыватнікі прывозяць рэчы на самыя хадавыя памеры і больш для моладзі, а вось старэйшаму пакаленню прыходзіцца шукаць сабе адзенне ў крамах накшталт «Сям’я», замежных вытворцаў і далёка не лепшай якасці.
Вольга Альфонсаўна Мароз паскардзілася:
— Я спытала ў прадаўца, дзе раней свадзебны салон быў: «Чаму вы не прывозіце на такіх поўных людей, як мы і старэйшых? Каб вот што з рукаўцом, каб такое спрытнае, парыўкое, ну такое, не зусім крычашчае?» Дык яна кажа: «А што, я адну прывязу сукенку і яна будзе вісець! Вы ж старыя, будзеце насіць, пакуль не зносіце! А я вязу такое, каб маладзёж купляла. Вось паносяць, мода сыходзіць, на вясну другое нада, ужо купляюць, і купляюць у мяне! Мне выгадней вазіць такое!»
Фаіна Васільеўна Валюк таксама скардзіцца, што пажылым людзям няма дзе набыць сабе рэчы:
— Вельмі патрэбен магазін, дзе была б вопратка, можна было б што купіць, якую куртку… Асабліва пенсіянерам, яны ж нікуды не паедуць!
Некалькі крамаў з адзеннем у вёсцы Нарач ёсць. Але асартымент, сапраўды, больш дзіцячы ды маладзёжны. Беларускія тавары прысутнічаюць толькі ў адной краме: невялікі выбар трыкатажу фірмы «Mark Formelle» ды некалькі пар абутку «Маrko». Таму праблема з набыццём адзення сапраўды існуе.
Зоя СЕРАДА
Фота і відэа аўтара
Больше новостей в нашем Telegram