Опубликовано: 23 октября 2012, 10:03
36

Вёска Парыж Пастаўскага раёна адсвяткуе 200-годдзе 28 кастрычніка (ПРАГРАМА свята)

На свяце ўшануюць старажылаў, працоўныя дынастыі, юбіляраў, маладажонаў. Запланавана выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты.

Праграма святкавання 200-годдзя вёскі Парыж

12.00-12.30 – паніхіда па забітых воінах і мітынг каля помніка воінам, што загінулі ў вайне 1812 года, з удзелам прыхаджан Асінагарадоцкай царквы, жыхароў вёскі Парыж і вучняў Навадруцкай і Казлоўшчынскай школ.

12.30-12-45 – урачыстае шэсце ў Парыжскі сельскі Дом культуры.

12.45 – 13.00 – сустрэча шэсця касцюміраванай групай каля міні-Эйфелевай вежы.

13.00-13.30 – выстава народных майстроў Казлоўшчынскага сельскага савета, выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты, падрыхтаваная клубам “Парыжанка” Парыжскай сельскай бібліятэкі. Выстава дароў восені з тэматычнай экспазіцыяй. Фатаграфаванне з гістарычнымі персанажамі (шаблоны). Удзел прымаюць Навінкаўскі клуб-бібліятэка, клуб “Журавінка” Казлоўшчынскай сельскай бібліятэкі. Канцэртная праграма духавога аркестра Пастаўскага каледжа.

13.30-14.30 – тэматычная вечарына “Наш Парыж” з ушанаваннем старажылаў, працоўных дынастый, юбіляраў, маладажонаў. Канцэртныя нумары. Удзел прымаюць Пастаўскі краязнаўчы музей, гурток “Юны экскурсавод” Навадруцкай школы, Парыжскі сельскі Дом культуры, Гуцкі сацыяльна-культурны цэнтр і Навінкаўскі клуб-бібліятэка.

14.30 – 15.00 – канцэртная праграма народнага ансамбля беларускай песні “Маладзіца” Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

20.00-24.00 – дыскатэка для моладзі ў Парыжскім сельскім Доме культуры.

Па матэрыялам, прадастаўленым начальнікам аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Аксанай САКАЛОВАЙ



Читайте также

Разбазаренное преимущество и выручалочка Никипорёнок. Молодечненские футболисты в Слониме заставили болельщиков вспомнить, в каком кармане валидол
Футбольный клуб «Молодечно» 18 мая в Слониме сыграл с одноименной командой. Парни главного тренера Александра Храпковского вели по ходу игры во втором тайме 2:0, но позволили сопернику отыграться. Победу все же вырвали. Результат – 3:2 в пользу зелено-белых.
Тело погибшего мужчины нашли спасатели на пожаре под Воложином
Пожар случился утром 17 мая в деревне Солоная Воложинского района. Горела хозяйственная постройка. На месте спасатели обнаружили тело погибшего мужчины 1962 года рождения.
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.