Опубликовано: 17 ноября 2015, 17:38
153

Выйграй білет на творчы вечар саліста легендарных “Песняроў” Анатоля Кашапарава ў Маладзечне!

Творчы вечар “Галасы часу” з удзелам народных артыстаў Беларусі Ігара Лучанка, Эдуарда Ханка, Аляксандра Ціхановіча, Ядвігі Паплаўскай, дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і іншых адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры горада Маладзечна.

Ніжэй – пяць пытанняў, якія тычацца Маладзечна. Той, хто першым дашле правільныя адказы, атрымае білет на творчы вечар.

Умовы конкурсу:

- правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць кантактную інфармацыю для сувязі з Вамі;

- пакінуць каментар пад артыкулам з пытаннямі – напісаць, чаму Вы хочаце схадзіць на прадстаўленне, або любы іншы каментар. Для гэтага неабходна быць зарэгістраваным чытачом партала Край.бай;

- нельга дасылаць больш за адно пісьмо з аднаго і таго ж паштовага адраса;

- у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць "Розыгрыш білета";

- супрацоўнікі партала Край.бай і іх блізкія не могуць удзельнічаць у конкурсе.

Пытанні розыгрышу:

1) Які горад у 2016 годзе стане культурай сталіцай Беларусі?

2) Адкуль паходзіць назва горада Маладзечна (самая папулярная версія)?

3) Калі і ў якім дакуменце ўпершыню згадваецца горад Маладзечна?

4) У якім стагоддзі ўзнік Маладзечанскі замак?

5) Чый палац быў пабудаваны ў Маладзечне ў ХVІІІ стагоддзі, але цяпер адносіцца да страчанай спадчыны?

Той, хто першым дашле правільныя адказы на электронную пошту spec2@kraj.by і не забудзе адзначыцца ў каментарах пад гэтай публікацыяй, атрымае білет.

Поспехаў усім!

Данута ЗАКРЭЎСКАЯ

Читайте также

Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.