Опубликовано: 15 января 2015, 14:39
22

Выстава майстроў мастацкай суполкі “Адраджэнне” пад назвай “Вілейскія далягляды” ўпершыню адкрыецца ў Вілейцы

23 студзеня прысутныя ўбачаць работы жывапісцаў, графікаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Мінска і Узды: Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі, Уладзіміра Сайко і Вольгі Гацко.

Пра гэта Край.бай паведаміла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

– Вілейскі край багаты сівымі легендамі і паданнямі. Многія векапомныя падзеі, якія адбываліся на Беларусі, пакінулі свой след і на берагах Віліі. З кожным годам Вілейка становіцца ўсё больш сучасным горадам, але ў ім на старых вуліцах цудоўна захоўваецца даўняя архітэктура. Вельмі маляўнічы і сам горад, і яго наваколле, – адзначыла суразмоўца. – Менавіта з Вілейкі распачынае сёлета сваю выставачную дзейнасць мастацкая суполка “Адраджэнне”. У яе склад уваходзяць жывапісцы, графікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка і Уладзімір Сайко. Ужо некалькі год запар яны вандруюць па Беларусі і праводзяць сумесныя выставы ў Полацку, Крычаве, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах краіны.

Выставы мастакоў носяць эстэтычна-асветніцкі характар, на сваіх палотнах яны паказваюць багацце тэм і сюжэтаў нашай гісторыі і сучаснасці, акцэнтуюць увагу на разнастайнасці прыродных матываў.

На выставе будзе прадстаўлена і Першая сусветная  вайна. Ёсць сярод твораў і вобраз вялікага мастака-рэфарматара Уладзіслава Страмінскага, які тут перажыў актыўны перыяд сваёй творчасці. А таксама шэраг пейзажаў, якія з’яўляюцца вынікам смелых каларыстычных і тэхнічных эксперыментаў на падставе працы з натуры, на чыстым паветры на працягу аднаго сеанса.   

У выставе таксама прымае ўдзел мастачка Вольга Гацко, ураджэнка Радашковічаў Маладзечанскага раёна. У апошні час яна актыўна займаецца дэкаратыўным жывапісам у жанры нацюрморта і пейзажа.

Адрыццё выставы запланавана на 15.00 у выставачнай зале імя Н. Сілівановіча.

Юлія ЛАХВІЧ


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter

Читайте также

В Вилейке самому «возрастному» папе под 50, самой молодой маме нет и 18 лет
Во сколько лет вилейчане чаще всего становятся родителями, как называют детей, а также о самых возрастных и молодых родителях, портал Kraj.by узнал в Вилейском ЗАГСе.
В Беларуси в 2021 году зарегистрировано рекордное количество сделок купли-продажи квартир
В 2021 году в нашей стране продано на 21% квартир больше, чем в 2020 году. Количество проданных квартир в минувшем году является наилучшим показателем последних 10 лет.
В Браславском районе «Ауди» въехал прямо во двор местного жителя
ДТП случилось 20 января в агрогородке Слободка.