Опубликовано: 06 февраля 2015, 17:48
34

Выстава дзіцячага жывапісу адкрылася ў Маладзечне (ФОТА)

Адкрыццё выставы-конкурсу выяўленчага мастацтва “Фарбы зімы ў народным календары” ў Дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбылося 29 студзеня. На ей прадстаўлены працы ўдзельнікаў ва ўзросце 6-16 гадоў і старэйшых.

У аснову работ леглі дзеі з народных святаў: Каляды, Ражство Хрыстова, Вадохрышча, Грамніцы альбо Стрэчанне, Масленіца.

Як паведамілі Край.бай арганізатары, усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 60 работ. Пераможцаў вызначала журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыца гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна Святлана Самалюк, загадчыца аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Людміла Валковіч, загадчыца аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзіцячага цэнтра культуры “Расток” Вольга Спірыдонава.

Лепшыя работы выбіралі ў трох намінацых: “Жывапіс”, “Графіка” і “Бацік”. У сваіх узроставых катэгорыях прызёрамі сталі: навучэнкі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў Сафія Багдановіч і Ксенія Барэйка, вучаніца гімназіі №7 Анастасія Багушэвіч, навучэнка сярэдняй школы №14 Елізавета Балахон, Эльвіна Мамедава з Аляхновіцкай СШ і іншыя.

Работа Ксеніі Барэйкі "Святая ноч"

Изображение 5

Малюнак Ульяны Гулецкай "Калядныя забавы"

Изображение 2

Вераніка Сачыўка. "Калядная зорка"

Изображение 1

Сафія Багдановіч. "Калядоўшчыкі"

Изображение 3

Акрамя таго, арганізатары конкурсу адзначылі работы ў дадатковых намінацыях. Сямігадовая вучаніца сярэдняй школы №14 Ангеліна Смока атрымала дыплом у намінацыі “За непасрэднасць”, а праца выхаванца гуртка “Вясёлка” Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” Данііла Гурыновіча была адзначана ў намінацыі “За тэхнічнасць выканання”.

Данііл Гурыновіч. "Каляды"

Изображение 4

Наведаць выставу “Фарбы зімы ў народным календары” можна да 12 лютага.

Па матэрыялах, прадастаўленных Край.бай Дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”
Фота прадастаўлены Край.бай Дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”



Читайте также

Тратил деньги с чужой карты, надев на лицо шарф. Житель Вилейки отправится в колонию за хищение имущества
2 мая суд Вилейского района вынес приговор 37-летнему мужчине. Жителя Вилейки осудили по части второй статьи 212 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
Лечили, стреляли, ползали, пели озорные частушки. Рассказываем о необычном соревновании в Молодечненском госколледже
Впервые в Молодечненском государственном колледже провели игру-соревнование «Бастионы».
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.