Опубликовано: 15 мая 2015, 12:00
37

Вайцюшкевіч запрашае ўсіх да стварэння кліпа на новую песню на словы смаргонца Уладзіміра Някляева

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў на tuzin.fm студыйны запіс песні «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэнні «народнага» кліпа на яе. Відэа прымаецца да 25 мая ўключна. Пяць найбольш цікавых і актыўных удзельнікаў атрымаюць CD «Наша песня» з аўтографам Вайцюшкевіча.

Кампазіцыя патрапіць у новы альбом Вайцюшкевіча «Наша песня», прэзентацыя якога адбудзецца 6 чэрвеня на канцэрце ў Вільні. «Гэта песня пра нармальнае чалавечае пачуццё непарыўнай сувязі са сваёй краінай. Яно ва ўсім, што мы робім. Яно з намі кожны дзень, – распавядае Зміцер. – Запрашаю ўсіх узяць удзел у народным кліпе на яе.

Ідэя відэа ў тым, каб адысці ад плакатнага патрыятызму і сцягоў-транспарантаў. Давайце праспяваем гэтую песню ў працы і на адпачынку, з сябрамі, калегамі і роднымі людзьмі. Давайце пакажам, што мы добрыя, працавітыя, шчырыя людзі!»

Аўдыё можна паслухаць ТУТ.

Тэхнічныя пажаданні ад творчай суполкі «Тры макі», якая будзе ствараць відэа:

1) спявайце песню пад аўдыёзапіс твора, каб супадала хуткасць;

2) здымайце шырокае гарызантальнае відэа (не Instagram), пажадана на фотаапарат ці добры тэлефон;

3) відэа запампуйце на файлаабменнік (напрыклад, Wetransfer, Dropbox) і дашліце спасылку на мэйл todar.klip@gmail.com.

Відэа прымаецца да 25 мая (уключна). Пяць найбольш цікавых і актыўных удзельнікаў атрымаюць CD «Наша песня» з аўтографам Змітра Вайцюшкевіча.

Паводле tuzin.fm

Читайте также

С 1 января снято ограничение на размер пенсий работающих пенсионеров
Министерство труда и социальной защиты сообщило об изменениях с 1 января 2025 года, касающихся трудящихся пенсионеров.
В Молодечно в результате ДТП пострадал... забор
На улице Космонавтов в Молодечно 2 января около 14:00 произошло необычное ДТП. Пострадал от въехавшего в него автомобиля забор из профнастила, установленный возле автомойки.
Конфетка вместо «горчичника», вратари в боксерских перчатках и пенальти Деду Морозу – футболисты от души побесились в Молодечно
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 29 декабря футболисты отложили открытый чемпионат города по мини-футболу, чтобы побеситься на Рождественском турнире.