В Сморгони на областном конкурсе «Скокі ва ўсе бокі» выбрали лучших танцоров
Чатыры дзясяткі яскравых танцавальных нумароў, некалькі соцен танцораў і цэлы зоркапад падарункаў – такая «статыстыка» абласнога конкурсу танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі», які прайшоў у Смаргоні.
Як паведамляе shliah.by, Смаргоншчыну прадстаўлялі два ўзорныя калектывы: ансамбль танца «Вілляначка» дзіцячай школы мастацтваў атрымаў два Дыпломы за ўдзел у конкурсе, узорны фальклорны гурт «Нальшчаначка» Жодзішкаўскай сярэдняй школы — Дыплом за лепшую інструментальную ці аркестравую групу суправаджэння і Дыплом ІІ ступені у намінацыі «Народны танец» (дарослая ўзроставая катэгорыя).
Дыплома за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога конкурсу танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі» быў удастоены раённы Цэнтр культуры.
Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей конкурсу стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ.
Фота і відэа shliah.by