Опубликовано: 28 июля 2014, 23:43
38

У закінутай вёсцы Валасатка на Докшыччыне людзі даглядаюць каплічку, збудаваную ў 1848 годзе (ФОТА)

Яна ўяўляе сабой невысокае драўлянае васьміграннае збудаванне. Унутры змешчана сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна.

Як пішуць Весткі, каплічка была збудавана ў 1848 годзе. Над уваходам – надпіс на польскай мове, які перакладаецца як “Змілуйся над намі, Пане. Ад трагічнай нечаканай смерці і гневу Твайго захавай нас. Ратуй [ад] хваробы халеры. 1848 г.”. Адметна тое, што ўнутры каплічкі змешчаны выявы як каталіцкіх, так і праваслаўных крыжоў.

Каплічка ў Валасатцы

Изображение 3

Надпіс над дзвярыма

Изображение 5

Надпіс унутры каплічкі

Изображение 6

Сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна

Изображение 8

На другім канцы вёскі стаіць драўляны крыж, які нядаўна быў пафарбаваны. Сама вёска знікла ў 2003 годзе, хат ў ёй ужо не засталося.

Крыж

Изображение 4

Изображение 9

Месцамі захаваўся яшчэ стары брук, які перарэзаны каляінамі ад трактароў. Ад былой вёскі да райцэнтра Докшыцы – усяго 4 кіламетры.

Каляіны на былой вясковай дарозе

Изображение 1

Паводле Вестак



Читайте также

В Островце вечером сгорела хозпостройка
Вечером 4 мая в Островце загорелось хозяйственное здание на частном подворье.
Погрузучасток с железнодорожными путями построят в Вилейском лесхозе
О том, как предприятие справилось со сложностями, какие задачи перед собой ставит и как идет к их реализации, рассказывает директор Вилейского опытного лесхоза Дмитрий Гришкевич.