Опубликовано: 05 апреля 2012, 13:07
34

У школе ў Вілейскім раёне адбылася сустрэча з паэткай Аксанай Ярашонак

Тыдзень дзіцячай кнігі ў Ільянскай сярэдняй школе імя А. А. Грымаця распачаўся 2 красавіка сустрэчай з паэткай-песенніцай Аксанай Ярашонак.

Аксана Мікалаеўна – педагог-арганізатар, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ільянскай СШ. Цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Карані Аксаны Ярашонак (у дзявоцтве Камінскай) з Ільі. Школу закончыла ў Маладзечне. Яшчэ ў пачатковых класах пачала пісаць вершы. Настаўніца не забракавала і нават пахваліла першы твор. З гэтага «Белага мішкі» ўсё і пачалося.

Пасля школы дзяўчына працавала сакратаром-машыністкай, навучылася хутка набіраць тэксты. Праз год паступіла ў педагагічны ўніверсітэт. Вучоба спрыяла развіццю не толькі педагагічных здольнасцей, але і літаратурных. Займалася ў гурце юных літаратараў. Побач быў паэт і педагог Мікола Шабовіч.

Падчас сустрэчы ў Ільянскай СШ Аксана Ярашонак расказала, як стала паэткай-песенніцай. Праз газету (раздзел «Патрабуюцца») пазнаёмілася з кампазітарам Віталем Качатковым. Аксана адгукнулася на прапанову аб супрацоўніцтве, пачалася сумесная работа. Іх песня загучала на «Минской волне», радыё «Культура», «Сталіца», на першым канале беларускага тэлебачання. Спявае Віталь, музычнае суправаджэнне – Сяргея Анцішына.

У многіх творах Аксаны праяўляецца сувязь са школай. Школьнымі падарожжамі навеяныя «Турыстычная песенька», «За сабою кліча вясна», «Вецер спявае ў лясах», «Разам збяром мы рукзакі».

У студэнцкія гады быў напісаны верш пра Ікара, ён загучаў песняй. Потым Віктар Рудэнка пераклаў твор на англійскую мову. Гэтая песня ўдзельнічала ў адборачным туры на конкурс «Еўрабачанне». Гучала там на англійскай мове. Цяпер ёсць тэкст і на рускай мове. Пераклад зрабіла сама аўтарка.

Па словах удзельнікаў сустрэчы, кліп на гэтую песню ім вельмі спадабаўся. Яе цёпла ўспрынялі ва ўсіх трох варыянтах.

Перш, чым развітацца, Аксане Ярашонак уручылі кветкі і сфатаграфаваліся разам з ёю.

Кіраўнік народнага музея «Вілейшчына літаратурная» Роза ШЭРАЯ для Край.бай

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.