Опубликовано: 02 сентября 2015, 15:26
74

У Паставах прайшла прэзентацыя фільма "У песнях я на Беларусь малюся" (ВІДЭА)

У фільме распавядаецца пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі.

Аўтарам ідэі фільма, з’яўляецца супрацоўніца Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя Уладзіміра Дубоўкі Людміла Сяменас, паведамляюць 30 жніўня Весткі.

На здымку фільма не ўдалося знайсці сродкі, таму здымаўся ён на голым энтузіязме. Дапамаглі яго зняць журналісты з Глыбокага Зміцер Лупач і Леанід Юрык.

Падчас прэзентацыі фільма "У песнях я на Беларусь малюся"

Изображение 1

У якасці вядоўцы выступіла Людміла Сяменас, вершы чыталі вучні школ Пастаўшчыны. А Аліна Казаровец з Варапаева напісала музыку да верша Дубоўкі і выканала яго пад гітару.



Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года непадалёк ад Паставаў. У гады Першай усясветнай вайны сям'я пераехала ў Маскву. За верш "За ўсе краі, за усе народы свету..." быў арыштаваны чэкістамі і 28 гадоў правёў у лагерах і ссылках.

Паводле Вестак
Відэа і фота з
Вестак



Читайте также

В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.
На Радуницу в Вилейке пустят дополнительный автобус до кладбища «Лесное»
Вилейский автобусный парк пустит дополнительный городской автобус до кладбища «Лесное» на Радуницу.