Опубликовано: 21 декабря 2012, 16:50
46

У канферэнцыі, прысвечанай Вінцэнту Гадлеўскаму, прымуць удзел краязнаўцы з Маладзечна і Смаргонскага раёна

Канферэнцыя «Айцец Вінцэнт Гадлеўскі і лідэры беларускага хрысціянскага адраджэння першай паловы XX ст.» адбудзецца 22 снежня ў Мінску.

Яна будзе прысвечаная 70-годдзю з дня смерці ў лагеры смерці Трасцянец пад Мінскам беларускага нацыянальнага лідэра, ідэолага беларускага адраджэння, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Канферэнцыя пачнецца ў 12.00 па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3.

Даведка: Вінцэнт Гадлеўскі – каталіцкі святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Нарадзіўся 16 лістапада 1888 года ў вёсцы Шурычы Ваўкавыскага павета. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1916). Пасвячоны ў святары 03.06.1914 года. У гады вучобы ў духоўнай акадэміі быў сябрам культурна-асветнага гуртка беларускіх студэнтаў. На пачатку 1920-х гадоў пераехаў на Віленшчыну, дзе ў міжваеннае дваццацігоддзе займаўся нацыянальна-рэлігійнай і культурна-асветнай дзейнасцю. З 1924 года пробашч касцёла ў мястэчку Жодзішкі Свянцянскага павета. З верасня 1941 года жыў і працаваў у Мінску. Быў арыштаваны нямецкай паліцыяй у Мінску ў ноч на 24 снежня 1942. Неўзабаве закатаваны ў канцлагеры Трасцянец.
wikipedia.org

У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя гісторыкі Леанід Лыч, Анатоль Тарас, Уладзімір Ляхоўскі, Анатоль Валахановіч, Алесь Пашкевіч. А таксама краязнаўцы і даследчыкі з рэгіёнаў Сяргей Чыгрын са Слоніма, Алег Мізула з Жодзішак і Сяргей Лескець з Маладзечна, іншыя грамадскія і культурныя дзеячы. Вядучы – публіцыст, даследчык, палітолаг Анатоль Астапенка.

Канферэнцыя будзе выніковым мерапрыемствам Года памяці айцоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, які быў абвешчаны з нагоды 70 год з дня пакутніцкай смерці айца Вінцэнта Гадлеўскага і 120-годдзя з дня нараджэння Адама Станкевіча. Быў створаны аргкамітэт ушанавання іх памяці з прыцягненнем шырокай грамадскасці і прадстаўнікоў каталіцкага касцёлу. Цягам усяго года ў Мінску і іншых мясцінах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве праводзіліся мемарыяльныя мерапрыемствы.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ

Читайте также

«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.
36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.