Опубликовано: 23 октября 2013, 15:23
22

У Ільянскай СШ на Вілейшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вучонага і педагога Адама Грымаця (ФОТА)

Сусветна вядомы вучоны-педагог Адам Грымаць 17 кастрычніка адзначыў бы сваё 75-годдзе. Ільянская сярэдняя школа, якая носіць яго імя з 2004 года, прысвяціла юбілею земляка шэраг мерапрыемстваў.

13 гадоў таму ён пайшоў з жыцця. Але яго імя да сённяшняга дня шануе педагагічная грамадскасць, яго былыя студэнты, землякі.

Экскурсаводы музея “Ільянскія далягляды” запрасілі вучняў пачатковых класаў у музей на экскурсіі, дзе нагадалі біяграфію знакамітага вучонага, адказалі на пытанні найбольш дапытлівых слухачоў. Школьнае выдавецтва выпусціла маленькую кніжку, з якой можна даведацца пра жыццёвы і навуковы шлях вучонага.

Изображение 2

Изображение 4

Изображение 5

“Колішнія студэнты з павагай і цяплом успамінаюць свайго былога выкладчыка, яго прыязную ўсмешку, цікавыя лекцыі, адсутнасць высакамернасці, беспамылковае ўменне адразу ўбачыць адораных студэнтаў”, – гаворыцца  пра Адама Антонавіча ў кнізе. Тут жа прыведзены вытрымкі з навуковых прац Адама Грымаця: “Выкарыстанне народнай педагогікі – важная ўмова адраджэння нацыянальнай самасвядомасці, невычэрпная крыніца педагагічных ідэй, у аснове якой – культ чалавека, культ высокай маральнасці, прыгажосці… Што б ты ні хацеў сказаць: падзякаваць чалавеку або папрасіць прабачэння, – шчыра зрабіць гэта можна толькі на роднай мове”.

У школе на працягу мінулага тыдня працавала выстава “Адам Антонавіч Грымаць – педагог, вучоны, чалавек”, дзе былі размешчаны навуковыя даследаванні вучонага, фатаграфіі з сямейнага альбома Грымаця, кнігі, якія былі выдадзены сумесна з іншымі аўтарамі, верш вілейскага паэта Міколы Кутаса “Адаму Грымацю”.

Адам Грымаць

Изображение 1

Изображение 3

Старшакласнікі рыхтуюць сустрэчу з аднакласнікамі, землякамі, былымі студэнтамі прафесара. Дарэчы, адзін з яго аднакласнікаў адзначыў, што, нягледзячы на свае высокія рэгаліі (дырэктар школы, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Горкага, загадчык кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, заслужаны работнік адукацыі Беларусі), Адам Антонавіч заўсёды заставаўся адкрытай, спагадлівай і чулай асобай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу.

Урэшце, усім сваім жыццём і дзейнасцю Адам Грымаць сцвярджаў вечную ісціну: самае галоўнае ў чалавеку – чалавечнасць. Нездарма наш зямляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершы-прысвячэнні: “...трэба навучыцца мудра жыць, каб стаць урэшце проста чалавекам”.

Экскурсавод музея “Ільянскія далягляды” ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця” Кацярына ЧАРАПОК для Край.бай

Читайте также

6 ДТП и 1 погибший. С 27 по 31 июля в Молодеxненском районе ГАИ объявила акцию «Пешеход»
С целью предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также для упреждающего влияния на потенциальных виновников ДТП с 27 по 31 июля Госавтоинспекция Молодечненского РОВД проводит профилактическую акцию «Пешеход».
Открытие чемпионата мира по городошному спорту пройдет 2 августа в Молодечно
Открытие чемпионата мира по городошному спорту, который пройдет в Молодечно с 1 по 8 августа, состоится 2 августа.
Что грозит тем, кто не оплатил штраф вовремя, пояснили в ГАИ Молодечно
Госавтоинспекция Молодечненского района призывает автолюбителей вовремя оплачивать штрафы и предупреждает о последствиях неуплаты.