Опубликовано: 25 марта 2014, 13:54
26
Традыцыйныя хрэсьбіны і ўваходзіны пакажуць 28 сакавіка ў Вілейцы
Тэатралізавана-абрадавае прадстаўленне "Ад нараджэння новай хаты да калыскі з немаўлятам" адбудзецца ў Вілейскай дзіцячай школе мастацтваў.
Пра гэта паведаміў метадыст Вілейскага палаца культуры Андрэй Баўтрукевіч на сваёй старонцы УКантакце.
Прадстаўленні рыхтуюць Людвіноўскі і Нарачанскі сельскія Дамы культуры. Пачатак прадстаўлення ў 18.00. Уваход вольны.
Па матэрыялах Андрэя БАЎТРУКЕВІЧА