Опубликовано: 14 июля 2016, 13:21
65

Традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў!” адбудзецца ў Смаргонскім раёне 6 жніўня

6 жнiўня ў Залессі Смаргонскага раёна адбудзецца традыцыйнае свята "Залессе запрашае сяброў!"

На гэты дзень запланаваныя спеўны і вясёлы, смачны і майстровы, гульнёвы і гандлёвы “Залескі кірмаш”, а таксама шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў. Пачатак свята ў 12.00 на пляцоўцы каля сядзiбы М.-К. Агiнскага.

Пра гэта паведамляе сайт zalesse.by. 

У праграме:

- выступленне артыстаў ды танцораў, мясцовых творцаў ды замежных гастралёраў;

- міжнародны пленэр “Па мясцінах натхнення” – мастакі, што малююць залесскія краявіды, ды на ўзнагароды маюць віды;

- выстава-продаж народных майстроў – кожны цуд рукатворны прадставіць гатоў;

- праца падворка “Залескі куток”, дзе гульняў багата і сала шматок;

- прэзентацыя аграсядзіб Смаргонскага раёна, што гасцей прыняць гатовы ў межах турыстычнага сезона;

- прэзентацыя грамадскай суполкі “Смаргонь франтавая” – гісторыя Першай сусветнай вайны для вас ажывае;

- экскурсіі ў музей-сядзібу М.-К. Агінскага, дзе сям’я гаспадара сядзібы сустракае і ў эпоху слыннага кампазітара гасцей запрашае;

- праца гандлёвых радоў, дзе багата каўбас ды агуркоў, вады і квасу, баранак ды хлеба на кожныя густ ды патрэбу;

- гульні ды забавы для дзяцей – вязіце, бацькі, іх на свята хутчэй;

- спартыўныя гульні для народа – для асілкаў асалода.

Па матэрыялах сайта zalesse.by

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.