Святочны канцэрт да Міжнароднага дня пажылых людзей адбудзецца ў Астраўцы 30 верасня
Канцэрт “Няхай восень жыцця будзе залатой…” пройдзе напярэдадні свята, 30 верасня, у кінаканцэртнай зале “Астравец”.
Уваход на мерапрыемства вольны. Пачатак – у 16.00.
Аб гэтым Край.бай распавяла загадчык аддзела па развіцці народнай творчасці Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Лета. На сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” перад дзядулямі і бабулямі выступіць са сваёй святочнай праграмай народны хор ветэранаў працы Астравецкага раёна, а таксама зорка рускага шансона ураджэнец Ашмян Валерый Дзюмін, які з’яўляецца памочнікам дэпутата Дзяржаўнай думы Расіі.
Павіншаваць пажылых астраўчан запрошаны і прадстаўнікі раённай улады.
Сяргей ЮРЭВІЧ