Опубликовано: 18 мая 2016, 18:42
64

Свята, што дапамагае верыць у цуды (конкурс)

Для мяне Вялікдзень – гэта самае светлае, чароўнае, дзіўнае свята, якое сям’я звычайна праводзіла ў вёсцы Сядзіца Вілейскага раёна. Туды мы ездзілі кожны год, але памяць сёння чамусьці пераносіць у дзяцінства, дзе мне – 11.

Прадчуванне чагосьці чарадзейнага пачалося, як толькі ступілі на бабулін двор. Па вузкай сцежцы мы разам са стрыечнай сястрычкай хуценька бяжым у хату, адкуль ужо здалёк чуецца салодкі водар прысмакаў. Пакуль мы ехалі, яна паспела напячы пірагоў з макам, разынкамі, карыцай. Усё гэта рабіла ў печы, таму яны атрымаліся асабліва прыгожыя і духмяныя.

Акрамя гэтых атрыбутаў свята наша ўмеліца паставіла на стол у вялікай місе свае фірмовыя рагалікі, хрушчы, ружы. Ад такой колькасці ласункаў разбегліся вочы. Але ж дарослыя пасцілі, і мы з сястрычкай далучыліся да іх. Праўда, не на доўга. Калі мамы з татамі выходзілі на вуліцу, рукі самі цягнуліся да печыва, і мы цішком цягалі з міскі то рагалікі, то тыя ружы.

Побач, на лаўцы, стаяў поўны кошык чырвоных яек. Бабуля заўсёды рыхтавалася да свята адказна. І калі мы пыталіся навошта столькі, адказвала, што трэба ж каб усім, хто прыйдзе да нас у жакі, хапіла.

Незадоўга наступіў вечар. Дарослыя пачалі збірацца ў царкву, якая знаходіцца ў вёсцы Латыгаль. Нам з сястрычкай таксама захацелася паехаць на службу. Пасля нядоўгіх перамоваў дарослыя ўступілі. Гэта была першая велікодная служба ў нашым жыцці!

Да вёскі Латыгаль, дзе знаходзіцца царква, прыкладна 7 кіламетраў. Пакуль ехалі, бабуля ўвесь час расказала пра Хросны ход і тлумачыла, што на кожным яго крузе можна загадаць жаданне, якое абавязкова збудзецца.

Драўляная, зусім маленькая царква святога Мікалая, сустракала нас расчыненнымі дзвярыма. Памятаю, як мы стаялі трымаючыся за рукі, і нам усё было вельмі цікава.

Изображение 5

Хросны ход пачаўся апоўначы. Святар і прыхаджане з абразамі ў руках паціху сталі выходзіць з царквы і абыходзіць яе пад урачыстыя пералівы званоў. Сэрца замірала ад радасці. У той дзень я загадала тры жаданні: два з іх спраўдзіліся, у магічную сілу трэцяга веру да гэтага часу.

– Хрыстос уваскрос!!!

Людзі вакол з радасцю хорам адказвалі:

– Сапраўды ўваскрос!!!

Пасля службы святар асвяціў традыцыйныя вялікодныя пірагі і галоўны сімвал Вялікадня – фарбаваныя яйкі. Дадому мы ехалі моўчкі, кожы са сваімі думкамі, уражаннямі. А дабраўшыся да ложка – салодка заснулі.

Але на гэтым прыгоды не закончыліся. Раніцай бабуля пабудзіла нас і падвяла да акенца. Неба было яснае-яснае. На гарызонце ледзь віднелася празрыстая смуга. А праз яе пачынала ўзыходзіць сонейка. Бабуля загадала глядзець ва ўсе вочкі. І тут мы ўбачылі: яркае, жоўценькае сонейка падымаецца да неба і падскоквае, пераліваючыся рознымі фарбамі, як мячык!

– Сонца грае!!! Радуецца Вялікадню!!! – патлумачыла бабуля.

Мыліся мы ў місцы з цёплай вадзічкай, дзе плавалі тры чырвоныя яйкі. Пасля, каб цэлы год быць прыгожымі і не хварэць, доўга плёскаліся і церлі шчокі фарбаванымі яйкамі. А выціраліся бялюткім, вышытым святочнымі ўзорамі і кветкамі ручніком.

Усе дарослыя накрывалі на стол. Бабуля наразала вялікімі лустамі мяса, “пальцам пханыя” кілбасы, вяндліну; выстаўляла хатні сыр; палівала вараную бульбу пахкім алеем, саліла буйной соллю, шчодра пасыпала зяленівам.

Мы з сястрычкай стаялі на парозе кухні і, затаіўшы дыханне, прыслухоўваліся да размовы. Перад святочным сняданкам бабуля прачытала малітву, усе перахрысціліся і ў першую чаргу з'елі па кавалачку свянцонага яйка, пасыпанага прынесенай з царквы соллю.

Смачна паснедаўшы мы з сястрычкай чакалі дазволу пайсці ў жакі. А апынуўшыся на вуліцы, урачыста заходзілі ў кожную хату, віншавалі гаспадароў, і атрымлівалі салодкія пачастункі, яйкі. Назбіраўшы па цэламу кошыку гулялі ў біткі, а крыху пазней пайшлі разам з бацькамі ў лес, які атуляе вёску з усіх бакоў.

Дакладна не памятаю, які гэта быў вясенні месяц. Але надвор'е ў той дзень выдалася вельмі цёплае. І прырода быццам бы радавалася разам з людзьмі. Усё навокал зіхацела рознакаляровымі фарбамі, а палянкі былі літаральна ўсыпаныя пралескамі.

Пад вечар дарослыя сталі збірацца ў валачобнікі. Прыйшоў сусед з гармонікам, мой дзядзька ўзяў у рукі велізарны кошык, і працэсія, да якой далучыліся вяскоўцы, рушыла вуліцай. Мы падыходзілі да вокнаў і спявалі вялікодную песню: «Хрыстос уваскрос, і дзверы раю адкрыліся перад табой...».

Праз адчыненае акно гаспадары частавалі дарослых яйкамі, пірагамі, кілбасой, салам, гарэлкай. Усе пачастункі яны складваліся ў наш велізарны кошык. Да апошняй хаты дайшлі тады, калі ўжо пачало віднець. А пасля пачалі шумнае застолле з вясёлай музыкай і песнямі пад гармонік.

Той Вялікдзень запомніўся мне на ўсё жыццё.

На жаль, фотоздымкаў свята з майго дзяцінства няма. Але я высылаю некалькі фота сваіх дачок.

Мая дачушка Алёнка

Изображение 1

Изображение 2

А гэта – Надзейка

Изображение 4

Анастасія ВЯРБІЦКАЯ

О конкурсе «Пасха в нашей семье»

Конкурс стартовал на портале 24 марта. Наши читатели пишут нам, как в их семье празднуют Пасху, рассказывают о семейных традициях, связанных с этим праздником, делятся рецептами куличей, пирогов и других блюд, которые готовят на Пасху в нашем регионе, шлют соответствующие фотографии. Подробнее с условиями конкурса можно ознакомиться ЗДЕСЬ.

Авторов пяти лучших писем ждут ценные призы: мультиварка, утюг, сертификат на 1 млн рублей, тур выходного дня на четырех человек, поездка в Вильнюс на двоих. Их предоставили наши партнеры.

Партнерами конкурса являются:

Магазин «Шторы & Карнизы» в Молодечно предлагает широкий ассортимент портьерных и декоративных тканей высокого качества по приемлемым ценам, а также различные аксессуары и шторную фурнитуру (кисти, подхваты, карнизы и многое другое).

Туристическая компания «Подбор тура.by» в Молодечно зарекомендовала себя на рынке туристического бизнеса как устойчиво развивающаяся компания, поэтому с каждым годом благодарных туристов становиться все больше.

Центр «Надежда» в Вилейском районе предлагает санаторно-курортное лечение и оздоровление, оздоровительно-образовательные программы для детей, туры выходного дня, а также проведение семейного, корпоративного отдыха, семинаров и конференций.

ТЦ «Модуль» расположен в Молодечно. Включает в себя офисные помещения (3-5 этажи), торговые площади (1-2 этажи), ресторан, боулинг, дискотеку.

Компания «Элькватро» более 10 лет изготавливает по индивидуальным заказам встроенную и корпусную мебель. Мы с удовольствием оперативно и качественно поможем реализовать в мебели ваши смелые и нестандартные идеи.

Все вопросы по участию в конкурсе «Пасха в нашей семье» вы можете задать по телефону 8 (0176) 76-79-49.

Kraj.by

Читайте также

«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.