Опубликовано: 17 апреля 2015, 14:39
54

Смаргонка Надзя Шчарбачэвіч атрымала дыплом за яркі сцэнічны вобраз на конкурсе юных выканаўцаў “Маладзічок”

Сярод яе ўзнагарод на VI Адкрытым конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2015” – ганаровая грамата за выразнае выкананне песні на беларускай мове і актыўны ўдзел у прапагандзе беларускага нацыянальнага майстэрства, а таксама падзяка за высокі выканаўчы узровень.

Надзя Шчарбачэвіч выступала ў самай юнай узроставай групе – ад 6 да 9 гадоў.

– Надзя вучыцца ў нашай школе, яна – выхаванка Таццяны Елізаравай, – расказвае Марына Пахомава, намеснік дырэктара школы мастацтваў імя Агінскага. – Неаднаразова станавілася і прызёрам, і пераможцай песенных конкурсаў. Вельмі таленавітая і працавітая дзяўчынка, мае цудоўны голас і выдатна трымаецца на сцэне.

У конкурсе “Маладзічок” прынялі ўдзел 77 юных выканаўцаў у чатырох узроставых катэгорыях. Былі прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі і Латвіі.

Узначальваў журы вядомы беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў. Ацэньвалі выступленні і зоркі беларускай эстрады Пётр Ялфімаў і Жанет.

Паводле сайта газеты “Светлы шлях”



Читайте также

Коллектив УКСа Воложинского района возглавила Юлия Бернацкая
Бернацкая Юлия Ивановна, 1990 года рождения. До этого назначения трудилась ведущим экономистом этого же предприятия.
В Сморгонском районе мужчину, который тратил пенсию на спиртное, ограничили в дееспособности
По инициативе прокуратуры Сморгонского района в открытом выездном судебном заседании в помещении Синьковского сельского исполнительного комитета рассмотрено гражданское дело по иску прокурора района о признании гражданина ограниченно дееспособным.